ПАРАЗУМЕННЕ Цi зразумееш, што пабачышь, На зорным вечным небасхiле? I словам ўвек не растлумачыш – Шмат чалавеку не па сiлах. Так, на шляхах неверагодных Чакаюць дзiўныя здарэннi, Незразумелыя прыгоды, Якiм не знойдзеш разумення. Жыццё ўспрымаецца за дзiва: Цi трэба ўсе прыдбаць адказы, А прамаўчыш заўжды праўдзiва… Мо, гэтак абмiнеш паразы? 2.8.2020 Свята Iллi Прарока |