ПОШУКI ШЛЯХУ Сляпы кiёчкам мацае дарогу, I вiдýшчых часам ў бок хiстае – Пошукi заўжды нясуць трывогу Ад незнаёмых рэчаў i абставiн. Як знайсцi адзiны шлях наперад Для здабытку сэнсу iсцiн чыстых, Не папасьцi ў недарэчны нерат, З хлусу i памылак асабiстых? Цяжка падказаць пра невядомасць, Як не бачыў асабiстымi вачыма, Але трэба незвычайнага свядомасць З разуменнем вынiкаў магчымых. Не рабiць нiчога па падказцы – Веды назбiраць пакрыху трэба, Мару запазычыць варта ў казцы, I спытаць яшчэ дабраславенне неба. Iсны шлях ствараецца жыццём Выйсцем з разнастайных скрыжаванняў, Дзе кожны шаг – нанова адкрыццё, Як новы дзень бярэ пачатак з рання. 25.7.2020 |