ГУКI СКРЫПКI Скрыпку ўвечары паслухай: Лепей, калi сам зайграеш, Неяк так павольным рухам Ноты з сэнсам выпускаеш. Гукi лашчацца жывыя, Трапяткiя як пачуццi: Пасмяюцца цi завыюць, Калi звонку iх пачуюць. Праз стагоддзi Паганiнi Нешта Мiру спавядае – Душа марыць не пакiне Пǒкуль музыка жывая. Так, амаль што каля краю: Памiж сёння i навекi, Скрыпка голасна спявае У падтрымку чалавека. 23.7.2020 |