НАЗАЎЖДЫ Што застаецца ад вякоў пражытых, Няўжо пустэча з дзiкай лебяды? Але заўсёды каласiцца ў полi жыта, I яблык жнiўня смачны назаўжды. Патрэбна ўраджай расцiць штодня, А поле сеяць кожнаю вясною… Палеткi атрымаюць i радня Час адпачынку толькi зiмняю парою. Але душа заўжды расцi павiнна З кiрункам дабрынi да зорак зноў, Там ураджай збiраецца няспынна У выглядзе падзей i слаўных слоў. Сапраўдныя здабыткi застаюцца Калi не для сябе, то для людзей… Насеннем змогуць некалi вярнуцца На поле спадзяванняў i надзей. 16-17.7.2020 |