ЖЫЦЦЁ Сланечнiк верне галаву да Сонца – Так чалавек заўжды шукае шчасця, Каб заглянула ўраннi ў акенца I сярод цемры не дало прапасцi. Жыццёвы шлях няпросты ад пачатку, Шмат патрабуе працы i турбот, Нясе ад роду знаную пячатку, Кладзецца ўдаль ад матчыных варот. Складанай можа стаць жыцця дарога, Як чалавек не зверне ад бяды… Ратуе па жыццi заступства Бога – З надзеяй гэта памятай заўжды. Падзеi значныя з адзнакамi зямнымi: Як школу скончыў, шлюб узяў калi, Запомняцца са святамi сваiмi, Бароздамi кладуцца на раллi. **************************** Над узараным полем дожджычак прал’ецца, Паволi ўзрасце, без права забыцця, Той ураджай, што потым назавецца Здабыткам недарэмнага жыцця. 14-16.07.2020 |