ГАМБУРГСКI РАХУНАК Паверыць можна, як праверыць, Спраўднасць слоў, дакладнасць з’яў? Якою меркаю адмерыць? Адзнаку праўды хтосьцi даў? Самому выканаць заданне Цi дапамогу пагукаць? Калi зноў мэта, проста зданне – Здабыткаў зроду не спаткаць. I сэнс змагання быў дарэмны, Мо, лепей крыху пачакаць, Калi настане тэрмiн пэўны, Тады i пачынаць араць… Хто прыйме нашу справаздачу, Як ўсе засеяны палi? Паабяцаюць, што аддзячаць, Але неведама калi! *************************** «Рахунак гамбургскi» не словы: Праўдзiвы вынiк атрымай, Са справаздачай адмысловай, Кiрунак ў пекла, альбо ў рай… 11.07.2020 |