ЦВIКI «Гвозди б делать из этих людей: Крепче б не было в мире гвоздей». Н. С. Тихонов (1919 г.) Разумна оперу паслухаць, Ад песнi радасць атрымаць, Узняцца над сумотай духам, Цi варта лепшага жадаць? Але нямала выканаўцаў – Нiбыта з цемры ваяры, I хочацца ад iх схавацца: Равуць як дзiкiя звяры. Калоцяць гукi, бы цвiкамi, У галаву i па магзгах, Ледзь не ўпадуць музыкi самi, Матляе аж бязглузды жах? Прыпомнiм, як у час мiнулы Спявалi: на цвiкi людзей… Тых адгалоскаў не мiнулi, А чуць хацелася б радзей! Прыдуманы патрэбны лозунг: Усё iншае, то “не фармат”, Куды падзеўся знаны розум? Iм недарэка-певень – брат! Дарэмна словам птушку зганьбiў, Бо певень не здарма спяваў: Ён запрашаў прыходу рання, I прэч нячысцiкаў прагнаў. ************************** Каму патрэбны людзi ў блудзе, З мазгамi поўнымi цвiкоў? З надзеяй – роздуму прыбудзе I Паланез пачуем зноў! 6.7.2020 |