ЗОРКI Шлях да зорак адмысловы, Схем не зроблена нiкiм: Разуменне не праз словы, Гукi гiнуць, нiбы дым. Цяжка разглядзець здалёку Ўвесь нязведаны абшар, I нязвыкла ўбачыць вокам, Што Зямля ўяўляе шар… Зорка з зорачкай сумесна, Як на ўлоннi у Айца, I нiколi iм не цесна, Бо абшары без канца. Тая Зорная прастора Розуму не падуласна, Быццам бы размова мора, Ды пачутая заўчасна… 3-4.7.2020 |