ХАРАКТАР Як з дзяцiнства павядзецца, Так i доўжыцца затым… I ад лёсу не падзецца – Застанешся разам з iм. Час абставiны змяняе, Вучыць нечаму свайму, I пакрыху падраўняе Хiбы ямак на шляху. Ды парода застаецца (зрэдку з’явiцца герой), А звычайна скрозь вядзецца, Сканаваных думак строй. Ад паводзiн адпаведных Пэўных вынiкаў чакай: Незвычайных i адметных, Дзе дзiвацтва цераз край! Як нi сiлiцца ў турбоце, Ды прыроды лад не знiк: Ў стромкiм лесе, не ў балоце, Вырастае баравiк. 2-3.7.2020. |