НЯДЗЕЛЬНЫ ДОЖДЖ У дзень святочны дождж iдзе Чаканы з рання, I быццам некуды вядзе, Мо, на спатканне? Вясновым часам змыць снягi Ў паводку: Не ўбачыць потым берагi, I дзе сяродка? Так думкi з дожджыкам лiлiся У чысцiнi… Прачысты дождж, не супынiся, I не мiнi: Жытнёвай нiве з каласкамi Падай папiць, Ваду не затрымай рукамi, Няхай бяжыць. Прыймае кроплi лес з грыбамi Зусiм без меры, Здабыткаў цуд убачым самi, Калi праверым. Жыццёвай сiлай i надзеяй Павiнен стаць Дажджа напой стваральнай дзеяй… Як дабрадаць! ********************* Было нязручна ў суботу, А дождж нядзельны, Змывае тлумную турботу – Сябрук надзейны! 28.6.2020 |