Приглашаем авторов принять участие в поэтическом Турнире Хит-19. Баннер Турнира см. в левой колонке. Ознакомьтесь с «Приглашением на Турнир...». Ждём всех желающих!
Поэтический турнир «Хит сезона» имени Татьяны Куниловой
Приглашение/Информация/Внеконкурсные работы
Произведения турнира
Поле Феникса
Положение о турнире











Главная    Новости и объявления    Круглый стол    Лента рецензий    Ленты форумов    Обзоры и итоги конкурсов    Диалоги, дискуссии, обсуждения    Презентации книг    Cправочник писателей    Наши писатели: информация к размышлению    Избранные произведения    Литобъединения и союзы писателей    Литературные салоны, гостинные, студии, кафе    Kонкурсы и премии    Проекты критики    Новости Литературной сети    Журналы    Издательские проекты    Издать книгу   
Мнение... Критические суждения об одном произведении
Андрей Мизиряев
Ты слышишь...
Читаем и обсуждаем
Буфет. Истории
за нашим столом
В ожидании зимы
Лучшие рассказчики
в нашем Буфете
Ольга Рогинская
Тополь
Мирмович Евгений
ВОСКРЕШЕНИЕ ЛАЗАРЕВА
Юлия Клейман
Женское счастье
Английский Клуб
Положение о Клубе
Зал Прозы
Зал Поэзии
Английская дуэль
Вход для авторов
Логин:
Пароль:
Запомнить меня
Забыли пароль?
Сделать стартовой
Добавить в избранное
Наши авторы
Знакомьтесь: нашего полку прибыло!
Первые шаги на портале
Правила портала
Размышления
о литературном труде
Новости и объявления
Блиц-конкурсы
Тема недели
Диалоги, дискуссии, обсуждения
С днем рождения!
Клуб мудрецов
Наши Бенефисы
Книга предложений
Писатели России
Центральный ФО
Москва и область
Рязанская область
Липецкая область
Тамбовская область
Белгородская область
Курская область
Ивановская область
Ярославская область
Калужская область
Воронежская область
Костромская область
Тверская область
Оровская область
Смоленская область
Тульская область
Северо-Западный ФО
Санкт-Петербург и Ленинградская область
Мурманская область
Архангельская область
Калининградская область
Республика Карелия
Вологодская область
Псковская область
Новгородская область
Приволжский ФО
Cаратовская область
Cамарская область
Республика Мордовия
Республика Татарстан
Республика Удмуртия
Нижегородская область
Ульяновская область
Республика Башкирия
Пермский Край
Оренбурская область
Южный ФО
Ростовская область
Краснодарский край
Волгоградская область
Республика Адыгея
Астраханская область
Город Севастополь
Республика Крым
Донецкая народная республика
Луганская народная республика
Северо-Кавказский ФО
Северная Осетия Алания
Республика Дагестан
Ставропольский край
Уральский ФО
Cвердловская область
Тюменская область
Челябинская область
Курганская область
Сибирский ФО
Республика Алтай
Алтайcкий край
Республика Хакассия
Красноярский край
Омская область
Кемеровская область
Иркутская область
Новосибирская область
Томская область
Дальневосточный ФО
Магаданская область
Приморский край
Cахалинская область
Писатели Зарубежья
Писатели Украины
Писатели Белоруссии
Писатели Азербайджана
Писатели Казахстана
Писатели Узбекистана
Писатели Германии
Писатели Франции
Писатели Болгарии
Писатели Испании
Писатели Литвы
Писатели Латвии
Писатели Эстонии
Писатели Финляндии
Писатели Израиля
Писатели США
Писатели Канады
Положение о баллах как условных расчетных единицах
Реклама

логотип оплаты
Визуальные новеллы
.
Произведение
Жанр: Философская и религиозная лирикаАвтор: Александр Клочков
Объем: 421 [ строк ]
ПАЭМА ПРА ПРЫГАЖОСЦЬ - ПОЭМА О КРАСОТЕ
ПАЭМА ПРА ПРЫГАЖОСЦЬ
 
Уступ
 
Уступ паэмы адмысловы:
Сябрам паабяцаем штосьцi
З натхненнем выбiраем словы,
Каб расказаць аб Прыгажосцi!
 
Калi не спiцца, ў разважаннях,
I перадумаеш шмат дум,
Якiх затым не ўспомнiш ўраннi, –
Бо большасць – непатрэбны тлум.
 
Але калi найшло натхненне,
I ўжо назад няма хады,
Тады сцiскаецца iмгненне
I недалёка да бяды!
 
Патрэбна сказамi акрэслiць
Падказкi Неба самаго,
I неабходна справу здзейснiць
Без страты слова аднаго.
 
Патрэба Прыгажосцi
 
Жадаюць людзi Прыгажосцi
Для разнастайнасцi жыцця?
Чакання час прыдатным госцем
Зыходзiць супраць забыцця.
 
З’яўляецца тварыць патрэба,
З той думкай людзi шмат змаглi:
I недалёка ўжо да Неба –
Краса пануе на Зямлi.
 
Расце прыгожага жаданне
Насупраць недарэчных страт.
Нiбыта казачнае ранне,
Дзе незабыўных дзеяў шмат.
 
Яшчэ святло заўжды патрэбна
Насупраць цемры халадоў…
Убранства з золата i срэбра –
Там Прыгажосць пабачыш зноў.
Пачатак Прыгажосцi
 
Пачатак Прыгажосцi – дзецi
З вачыма, поўнымi падзей,
Няма важней у цэлым свеце
Iх шчабятання i надзей.
 
Учора ўнучка малявала
Да казкi фей i прыгажунь,
I аксамiтаў скрозь нямала –
Iм толькi добрае скажу.
 
Нiчога, што танклявы рукi,
А кветкi – з дом велічынёй,
З малюнка бачна льюцца гукi,
Ствараюць песенны настрой.
 
Сястрычка з ровара не ўпала –
I радасцi ўсiм цераз край,
А потым разам “выступалi” –
Артыстак здатных сустракай!
***********************
За падаўжэннем Прыгажосцi
Кладзецца шлях удалячынь –
Убачыцца святое штосьцi
Спараўдных вечных велiчынь.
 
Пошукi Прыгажосцi
 
Гайда, паедзем ўдалячынь
Шукаць пачатак Прыгажосцi!
Нямала iснуе прычын:
З замежжа запрашаюць ў госцi.
 
Спазнай цудоўныя краiны,
Дзе лета доўжыцца заўжды,
Знiкаюць дрэнныя навiны
Ў блакiтным колеры вады.
 
Ды розны там жыве народ
З сваiмi норавам i стылем,
I там нямерана выгод…
А мы заўжды ўзiмку стынем.
 
Але як зблiзку разабрацца,
То добра толькi тыдзень там:
Няпроста ў спёцы пратрымацца,
У вушы лезе тлумны гам.
 
Дадому хочацца вярнуцца:
Прыгожай думкаю здабыты,
З прытулкаў памяцi бяруцца
Прыроды роднай краявiды.
 
Прыгажосць Прыроды
 
Рака i лес ствараюць разам
Цуд непаўторнае красы,
Брыльянта ззянне ўбачыш часам
У светлых кропельках расы.
 
Калi уранку сядзіш з вудай
Цi з кошам крочыш па грыбы,
Не будзь у позiрку занудай –
I зразумееш шмат тады…
 
Прыгожае тварыць – задача,
Цi стрэнеш поспехi заўжды?
А у Прыроды скрозь удачы,
I без магчымасцi бяды.
 
На лузе кожная казюлька
Прыдатна ролi сваёй скача,
Красуецца у кветках зёлка…
Чаму не можа быць iначай?
 
Адказ i просты, i складаны:
Не iснуе бязглуздых спраў.
Калi прыгледзецца старанна –
Разумна Бог Сусвет ствараў!
 
Знаходзiў адпаведнасць месца
Для ролi кожнага гульца,
А Прыгажосць заўжды вядзецца
Ад Духа, Сына i Айца!
 
Пачуццё Прыгажосцi
 
Нядоўгi час квiтнее ружа,
I маладосцi век малы,
Узiмку сцюжу трэба здзюжыць,
Трымаць у думках сэнс былы.
 
Калi у зелянiне лета,
Спяваюць птушкi ўвышынi,
I сiлай Сонца свет сагрэты –
Здабыткi лета абдымi.
 
I празе светлай Прыгажосцi
Ў жаданнях варта панаваць,
З ёй з’явiцца Святое штосьцi,
Што потым станем шанаваць…
***************************
Прыгажосць усюды iснуе,
Трэба толькi пiльна прыглядзецца.
Дрэнна, калi часам не стае, –
Думка тая з роздумаў бярэцца!
 
Пасевы Прыгажосцi
 
Шукаў фiлосаф Прыгажосцi
У старадаўнiя часы,
Ад той пары ў курганах косцi
Ляжаць, зусiм не для красы.
 
Што засталося ад змаганняў,
Старанне згiнула дарма?
Iдэя шчасця толькi зданне,
I Вечнасцi зусiм няма?
 
Пiсалi мудрыя трактаты,
Сачылi пiльна над сабой,
Вось вынiк пошукаў заўзятых:
Выратаванне за Сяўбой…
 
I нi пры чым хiмiчны дослед,
I кроў змяi, i жар агню.
Здабыты быў надзейны досвед –
Парадай той не падману.
 
Пасеяць можна зерне, словы,
I думкi добрыя саджай!
Убачыш вынiк адмысловы –
Ўзрасце прыгожы ураджай
У выглядзе паэм i хлеба,
Паданняў, песень неблагiх:
Тых вынiкаў трымацца трэба,
Бо Прыгажосць яднае iх.
************************
Прыгожы выгляд мае агароджа,
Што ў Пецярбургу акружае Летнi сад…
Расцiць пасевы трэба асцярожна –
З зямлi нiшто не вернецца назад!
 
Прыгожыя Словы
 
Прыгожыя сказы на матчынай мове,
Народжанай продкамi з безлiччу год,
Адбiтак Прыроды у Велiчным Слове –
Праз мову адметнась трымае народ.
 
Прыгожыя Словы i сказ адмысловы
Знаходкай здаюцца пад вокладкай кнiг:
Прыгоды на моры, здабытак часовы…
Чытаем i марым пра шчасце услых.
 
Прыгожыя песнi спяваюць паэты,
Iх Словы iльюцца без кроплi маны,
Ад Сонца i Ветру бяруцца сюжэты
Як лепшыя лекi ад страт i вайны.
 
А цiхiя Словы мацней за праклёны,
За крыкi дарэмныя, лозунгаў бруд.
Крылатыя словы – смак мора салёны,
Сапраўдныя, быццам бы Княства Статут.
 
Паверце расказу пра вечную мару,
Спатканне чаканае, радасць сустрэч.
Не верце прарокам пра хуткую кару:
Сапраўдныя Словы – адвечная рэч.
******************************
Прыгожыя песнi – як лепшы здабытак,
У Словах пачуеш ратунак з бяды:
Ад Ганначкi Герман ёсць спеў незабыўны,
Высоцкi пра нас расказаў назаўжды.
 
Прыгожыя гукi
 
Знекуль гукi гукаем,
Чуем водгук на слых
I адказу чакаем
Ад гасцей дарагiх.
 
Гукi робяць не рукi –
Яны звеку жывуць,
Без падказу навукi
Прама ў сэрца плывуць.
 
Калi струны зайграюць,
Адгукнуцца ў душы,
Колер з сэнсам з’яднаюць –
Тады Песню пiшы.
 
Прыме Музыка словы,
Грэх iх раптам забыць,
I матыў адмысловы
Назаўжды загучыць.
 
У прыгожых палацах
Думка зноў ажыве,
Зможа вальсам назвацца…
Паланэзам плыве!
 
Прыгожая жанчына
 
У маладосцi ўсё прыгожа,
Як кожны дзень цiкавы з рання,
А iнакш i быць не можа,
Ёсць такiя назiраннi…
 
Тры дзяўчыны нам насустрач
I малюнак без маны:
З апiсаннем iснай рэчы:
Чым адметныя яны?
 
Пасярэдзỉне – прынцэса,
Погляд ясны на людзей,
Сама зграбнасць ỉ краса,
Быццам зроблена з надзей!
 
Справа – раптам спатыкнецца,
Потым подбегам ỉдзе.
Вам прыветна ўсмỉхнецца,
А сябровак ўбок вядзе.
 
Злева – цягнецца, бы стáра,
Ад астатнỉх адстае,
А на носе – акуляры…
Спрыту крыху не стае.
 
Але ўсе яны красунỉ,
Хай ỉм шчасцỉць у жыццỉ,
I на хлопцаў пашанцуе –
Адпаведнасць пар знайсцỉ!
************************
Жыцця надзейная апора
Жанчына сталай Прыгажосцi,
Няхай яе мiнае гора,
I ад яе не ходзяць “ў госцi”.
 
Колеры Прыгажосцi
 
Захавайце Прыгажосцi далi:
Летнi луг i дрэвы ля ракi,
З’явiцца жаданне бачыць далей,
Прыглядзецца пiльна з-пад рукi.
 
Вобразы за дальнiм гарызонтам
Прыплывуць пад сонцам залатым
З мэтай запаветнай збыцца потым…
Знiкнуць без карцiны, нiбы дым.
 
Недарэчны чорны колер ночы
Непатрэбен зараз i заўжды,
На малюнках не пабачаць вочы
Сэнсу адпаведны знак бяды.
 
А вясёлкi колеры адзначым,
Быццам песнi слушныя радкi,
Сапраўды, не можа быць iначай,
Гук прыгожых колераў такi…
***********************
Паглядзi дзiцячыя малюнкi
У наiўнай праўдзе, без лухты,
I спазнаеш колераў кiрункi,
Зразумееш Прыгажосць тады….
 
Прыгожая карцiна
 
Малюнак бачыцца прыгожым:
Партрэт, пейзаж, малы эцюд,
Iначай выглядаць не можа
З майстэрствам выкананы цуд.
 
Прыгожа злiтыя сумесна
Ўзнiкаюць вобразы i свет,
Мiж фарбаў iсцiна ўваскрэсла –
Ствараецца жыцця партрэт.
 
А дапаўняе сэнс усмешка –
Джаконда так з вякоў глядзiць,
Збываецца святое нешта –
Карцiна вечна стане жыць!
 
Прыгожыя людзi
Няхай добрым людзям багацця прыбудзе.
(народная прыказка)
Прыгожыя людзi ўсюды жывуць,
Зараз i ў колiшнiм часе,
Словы прыемныя можна пачуць
Ў павольным, разважлiвым сказе.
 
Падзяку скажу беларускай гаворцы
Без кроплі пагарды, дарэмнай маны,
Прыгожая праўда у словах ад сэрца –
Тутэйшыя людзi спрадвеку паны…
 
Прыгожыя працай i ласкай суседзяў,
Не ў нашай пародзе, каб розум муцiць,
Хоць часам нягоднiк i знойдзецца недзе –
Няма яму ласкi, i схрон не знайсцi.
 
Саромяцца часам сказаць пра пачуццi,
Iм зроду нягожа у блуд павярнуць.
За добрую справу ўдзячнасць адчуюць,
Спытайся пра плату – смяяцца пачнуць.
***************************
А Прыгажосць прыгожым людзям
Прыдатна кожнаю парой,
Няхай ў iх хаце Свята будзе
З дзiцячым смехам i гульнёй.
 
Выпрабаванне Прыгажосцi
 
Прыпомняцца часы цяжкiя
У лiхалецце i вайну:
Бацькi былi там маладыя –
Iх успамiнаў не мiну.
 
Няма ў забойстве апраўдання,
I Прыгажосцi быць не можа.
Вайна – пачвара, цемры зданне,
З калючым дротам агароджа…
 
Ў нечалавечых тых умовах
Што заставалася жывым:
Чытаць “трохкутнiк” з добрым словам,
Лiчыць за прывід чорны дым?
 
Ў траншэях музыкi чакалi,
Бо несла песня прагу жыць.
Там кроплi Прыгажосцi ажывалi,
Iх жах вайны не здольны засланiць.
***********************
Вясновы дзень со святам Перамогi
Аддзячыў за чаканне без Красы,
За франтавыя гразкiя дарогi,
Галодныя i сумныя часы.
 
Прыгажосць невыказная
 
Цi можна вызначыць праз сказы,
Дзе Прыгажосць пануе ўсюды?
Мо, ў казцы знойдуцца адказы,
I там дзiвiцца праўдзе буду?
 
Жар-Птушка ад людзей хавала
Скарб – невыказную красу,
Жадаючых было нямала,
Спаймаць дзяўчыну за касу.
 
Магчымасць выканаць жаданнi
Заўжды прывабна для людзей:
Задумаеш, прачнешся ўраннi –
I выкананне ёсць надзей!
 
Але цiкава ўбачыць далей
За межамi звычайных дзей,
Там Прыгажосць заўжды чакалi,
Як новых казачных падзей.
**************************
У курганé знайшлiся ўборы
Царыцы знiклага народу…
Стэп з неабсяжнаю прасторай
Ствараў Прыгожую Свабоду!
 
Незямная Прыгажосць
 
Нерукатворны вобраз Божай Мацi,
Заступнiцы за грэшную зямлю,
Каб баранiць людзей у кожнай хаце,
I перад ёю Боскай лiтасцi малю.
 
Няхай прыгожым стане гэта ранне,
I пройдзе дзень без здрады i маны:
Адбудзецца патрэбнае спатканне
I падарункам прыйдуць маладосцi сны.
 
Зноў дождж напоiць, сонейка сагрэе,
Каб колер зеляніны не зачах…
Прыбудзе людзям, хто чакаць умее,
I ўбачыцца сумленне у вачах.
 
А будзе Дабрыня памерам з мора
(залежна ад адказнасцi людзей) –
З жаданнямi сустрэнецца прастора
У Прыгажосцi будучых падзей.
********************************
Глядзiць Мадонна з Божым разуменнем,
Нясе выратаванне ад бяды,
I знiкне недарэчнае сумненне:
Нам Прыгажосць патрэбна назаўжды.
 
Прыгажосць жывога
 
Навокал Свет такiм адметным
Ствараўся нездарма калiсьцi,
Сцяблiнкi вобраз непрыкметны
Нясе з сабою шмат карысцi.
 
Раслiны ў полi – нiбы людзi,
I кожная жыццю прыдатна,
Той выгляд вока не забудзе:
Як выглядае луг выдатна!
 
Мiнуй агрэсараў з замежжа,
З уплыву iх прыдбаеш гора:
Калючым злом паўзуць за межы,
Каб захапiць у збожжа поле.
 
Прыгожыя звяры у лесе:
Усiм адметны зубр магутны!
Над звычкамi зайцóў пасмейся,
Траву варушыць вуж нячутны…
 
Цудоўны Божыя стварэннi,
I кожнае ў сваёй красе.
Мiнула колькi пакаленняў,
Як свет змяняўся пакрысе!
 
Вось пчолкi, кветачкам падобны,
Дзе назапашаны нектар,
Iх дзеi надта даспадобы –
Стварыць жыццю прыдатны дар.
 
Аддзячым працаю Прыроду
I дапаможам ўсiм жывым
Ўзрасцi с патрэбамi народам.
Падзякуем прыгожым iм!
 
Прыгажосць працы
 
Прыгажосць упрыгожана працай,
Нецiкава без пошукаў жыць:
Нямала трэба пастарацца,
Каб рэч прыгожую стврыць.
 
Дарэмны дзень, калi без працы:
Карысцi людзям не зрабiў.
Мiжволi сам пачнеш цурацца,
Што неяк так дзянёк адбыў…
 
Прыгожае будуем сёння,
I тут патрэбны кожны дзень.
Глядзець няможна, як спрасоння
Гультай чакае “працадзень”.
 
Няўдалы дзень без песнi шчырай –
З ёй праца ладзiцца ямчэй…
Як птушкам, што ляцяць у вырай,
Вярнуцца хочацца хутчэй.
*************************
Прыслухайся да волi Неба,
Дзень не знiкае ў небыццё…
З наказу дзедаў: нам патрэбна
Пражыць прыгожае жыццё!
 
Будучыня Прыгажосці
 
Прадбачу ў будучым падзеi,
Што упрыгожаць наваколле,
Прыдбаем дзiўныя надзеi,
Нiбыта п’есы з новай роллю.
 
Ёсць фантастычныя малюнкi
Ад Рэрыха, дзе з небам горы,
Скрозь невядомыя кiрункi
Вядуць ў прыгожыя прасторы.
 
Там думкi збудуцца аб шчасцi
Для ўсiх людей на ўсе вякi,
Няможна з Вераю прапасцi –
Адолець трэба шлях такi!
*************************
Пакуль жывуць пад Небам людзi
Працяг у Прыгажосцi будзе!
 
(Пачата 15/16.05 – скончана 27.06.2020)
Дата публикации: 27.06.2020 13:56
Предыдущее: Як мае быць - Как быть должно!Следующее: Нядзельны дождж - Воскресный дождь

Зарегистрируйтесь, чтобы оставить рецензию или проголосовать.
Наши новые авторы
Лил Алтер
Ночное
Наши новые авторы
Людмила Логинова
иногда получается думать когда гуляю
Наши новые авторы
Людмила Калягина
И приходит слово...
Литературный конкурс юмора и сатиры "Юмор в тарелке"
Положение о конкурсе
Литературный конкурс памяти Марии Гринберг
Презентации книг наших авторов
Максим Сергеевич Сафиулин.
"Лучшие строки и песни мои впереди!"
Нефрит
Ближе тебя - нет
Андрей Парошин
По следам гепарда
Предложение о написании книги рассказов о Приключениях кота Рыжика.
Наши эксперты -
судьи Литературных
конкурсов
Татьяна Ярцева
Галина Рыбина
Надежда Рассохина
Алла Райц
Людмила Рогочая
Галина Пиастро
Вячеслав Дворников
Николай Кузнецов
Виктория Соловьёва
Людмила Царюк (Семёнова)
Павел Мухин
Устав, Положения, документы для приема
Билеты МСП
Форум для членов МСП
Состав МСП
"Новый Современник"
Планета Рать
Региональные отделения МСП
"Новый Современник"
Литературные объединения МСП
"Новый Современник"
Льготы для членов МСП
"Новый Современник"
Реквизиты и способы оплаты по МСП, издательству и порталу
Организация конкурсов и рейтинги
Шапочка Мастера
Литературное объединение
«Стол юмора и сатиры»
'
Общие помышления о застольях
Первая тема застолья с бравым солдатом Швейком:как Макрон огорчил Зеленского
Комплименты для участников застолий
Cпециальные предложения
от Кабачка "12 стульев"
Литературные объединения
Литературные организации и проекты по регионам России

Шапочка Мастера


Как стать автором книги всего за 100 слов
Положение о проекте
Общий форум проекта