Беларускi характар адметны: Трывае, як не ўсё балiць, I здольны неяк непрыкметна Прадбачыць, як павiнна быць! З вякоў вядзецца звычка разам I працаваць, i мiрна жыць, Ды пасмяяцца з глупства часам – Бязглуздых спраў не мае быць! Прыемныя на Свята песнi: Спявае майстра, не крычыць… У прыгажосцi мару здзейснiм: Павераць усе – так мае быць! На недарэчнасцi прамоўчым – Свой розум на душы ляжыць, Адрознiм позiрк вокам воўчым, Ствараем, што павiнна быць! Дарэмна ў бойку не палезем (кулак у гультая свярбiць) Ад бруду галаву павернем: У звязе з iм не варта быць! Ласкавы строй над намi неба, Жыццё заўжды ўпярод бяжыць, А супыняцца без патрэбы, I вынiк ёсць – як мае быць! Не трапiм без звароту ў нерат – Дарэмна мудрага вучыць, Бо разумеем ўсё наперад: Спытай сябе – цi мае быць? 24-25.6.2020 |