ШЛЯХ ПЕРАМОГI Як прыплыў слаўны Дзень Перамогi Ад зiмы сорак першага году, Сустракаў халады i трывогi, Безлiч згiнула ў бiтвах народу. Цяжкi шлях у таго падарожжа – Плыць насупраць сталёвага ветру, Бо няможна адбыць асцярожна, I геройству не надта паверу. А каму за людзей заступiцца? Усiм хочацца далей пажыць, Застаецца з надзей малiцца… I салдат зноў у атаку бяжыць. *************************** Прынясло Пераможцаў дадому Спадзяваннямi светлых надзей, Шлях да Мiру абралi свядома, Назаўжды… для сябе i дзяцей! 13-14.6.2020 |