ПРАЦЯГ БУДЗЕ Да спадобы дзеi з працягам, Справам розным не бачна канца, Адпаведна i з слушнай развагай, А не дзеля пустога слаўца. Думкi даўнiя Слоў запавету: Пошук спраўнай жыццёвай дарогi, На шляхах давядзецца шмат зведаць, Не мiнуюць дажджы i трывогi. Так струменiць з крынiцы вадзiца, Потым доўжыцца ў водах ракi, Каб ад смагi змаглi наталiцца, I на хвалi глядзець з-пад рукi. Не закончыцца цёплае лета – Ператворыцца ў цiхую восень, Птушак песня ўся не прапета, Таму шчыра працягу папросiм. ******************************* Не сканчацца зязюлянай песнi, Не прыпынiцца голас надзей… Маладосцi пара напрадвеснi, Як пачатак цудоўных падзей. 12-13.6.2020 |