АМФАРА Пралiлася ў пясок вадзiца – Як лёс здарэння амфару разбiў, А гаспадар хацеў напiцца I нездарма вады налiў. Жыве ў пясках жыцця патрэба, Дарэмна марна наракаць: Чакаюць доўга дажджа з неба, Няпроста студню адшукаць … Звычайна страта мае выйсце, Дабро не згубiцца дарма: Упала зерне там калiсцi – Вакол сухоткая турма. Жывая вiльгаць дала сiлы I зерне пальмаю паўстала, Зрабiўся кут для вока мiлы, Малюнак з арфы нагадала… ***************************** Так памяць амфарфы квяцiстай Знайшла магчымасцi вяртання, Бо несла напаўненнем чыстым Жывой вады выратаванне. 9-10.6.2020 |