ПРЫГАЖОСЦЬ ЗБОЖЖА З зярнятка з Божай дапамогай У чыстым полi вырастае колас. Вядома, з хлебаробскаю трывогай… За тое трэба пакланiцца ў пояс. За ласку скарб жыццёвы атрымаць Адвечных спраў зямнога прызначэння, Надвор’е раем лепш не дакараць – Нiбыта канаванае хрышчэнне. Iснýе Прыгажосць на спелым полi, Няма чаго больш слаўнага чакаць, I не жадай сабе iнакшай долi, Як хлеб Радзiмы песняй прывiтаць. Дзiвiся на квяцiстыя палеткi: Пшанiцы колер золату раўня, Зярняты ў каласках – малыя дзеткi, I ззяе ў вачанятах чысцiня. Бялютка так квiтнее ў полi грэчка, Кладзецца плашчанiцай з краю ў край, Малюнак завяршае збоку рэчка, Чаканне пчолак – водары збiрай! Блакiтам небу адгукнецца сiнi лён, Дзе сцебялёчкi цягнуцца ўгору: Кашулi з рушнiкамi правiў ён, I калыхаўся белым ветразем на моры. У бульбачцы раскiдзiстай кусты У час патрэбны думлiва саджай, Завершацца не вынiкам пустым – Збярэцца восенню адметны ураджай. ************************ Гаспадару без справы спачываць нягожа, Заўжды жадаем узрасцiць удоваль збожжа – Няхай Прыгожай справе дапаможа Божа! 6-7.6.2020 |