Незямная Прыгажосць Стварыць нерукатворны вобраз Божжай Мацi, Заступнiцы за грэшную зямлю, Каб баранiць людзей ў кожнай хаце, I перад ёю боскай лiтасцi малю. Няхай прыгожым стане гэта ранне, I пройдзе дзень без здрады i маны: Адбудзецца патрэбнае спатканне, I падарункам прыйдуць маладосцi сны. Зноў дождж прал’е, а сонейка сагрэе, Каб колер зеляносцi не зачах… Прыбудзе людзям, хто чакаць умее, Па iх заслугах за сумленне ў вачах. А будзе Прыгажосць памерам з мора (залежна ад адданасцi людзей), З жаданнямi пабачыцца прастора, I з прыгажосцю будучых падзей. ******************************** Глядзiць Мадона з божжым разуменнем, Нясе выратаванне ад бяды, I знiкне недарэчнае сумненне: Нам Прыгажосць патрэбна назаўжды. 31.5.2020 |