Прыгожыя людзi ўсюды жывуць Зараз i ў колiшнiм часе, Словы прыемныя варта пачуць У павольным ад роздуму сказе. Падзяку скажу беларускай гаворцы Без кропель спагарды, дарэмнай маны, Прыгожая праўда ў словах ад сэрца – Тутэйшыя людзцы адвеку паны… Прыгожыя працай i ласкай суседзяў, Не ў нашай пародзе каб розум муцiць, Хоць часам нягоднiк i знойдзецца нейдзе – Няма яму ласкi i схоў не знайсцi. Саромяцца часам сказаць пра пачуццi, Iм зроду нягожа ў бок павярнуць. За добрую справу падзяку пачуюць, Спытайся пра плату – смяяца пачнуць. *************************** А Прыгажосць прыгожым людзям Прыдатна кожнаю парой, Няхай ў iх хаце Свята будзе З дзiцячым смехам i гульней. 28.5.2020 |