Прыгажосць Прыроды Рака i лес ствараюць разам Цуд непаўторае красы, Брыльянта ззянне убачыш часам У светлых кропельках расы. Калi ўранку сядзеш з вудай, Цi з кошам крочыш па грыбы – Не будзь у позiрку занудай I зразумееш шмат тады… Прыгожае тварыць – задача, Цi стрэнеш поспехi заўжды? А ў Прыроды скрозь удачы, I без магчымасцi бяды. На лузе кожная казюлька Прыдатна ролi сваёй скача, Красуецца ў кветках зёлка… Чаму не можа быць iначай? Адказ i просты i складаны: Не iснуе бязглуздых спраў. Калi прыгледзiцца старанна – Разумна Бог Сусвет ствараў! Знаходзiў адпаведнасць месца Для ролi кожнага гульца, А Прыгажосць заўжды бярэцца Ад Духа, Сына i Айца! 25.5.2020 |