Пошукi Прыгажосцi Шукаў фiлосаф Прыгажосцi У старадаўнiя часы, Ад той пары ў курганах косцi Ляжаць, зусiм не для красы. Што засталося ад змаганняў, Старанне згiнула дарма? Iдэя тая толькi зданне, I Вечнасцi зусiм няма? Пiсалi розныя трактаты, Рабiлi доследы з сябе, Вось вынiк пошукаў заўзятых: Выратавання шлях у Сяўбе… I нi пры чым хiмiчны дослед, I кроў змяi i жар агню. Здабыты быў надзейны досвiд – Парадай той не падманю. Пасеяць можна зерне, словы, I думакi добрыя саджай! Прадбачыш вынiк адмысловы – Ўзрасце прыгожы ўраджай. У выглядзе паэм i хлеба, Сказанняў, песень неблагiх: Тых вынiкаў трымацца трэба, Бо Прыгажосць яднае iх. ************************ Прыгожы выгляд мае агарожа – У Пецярбургу акружае Летнi Сад… Расцiць пасевы трэба асцярожна, З зямлi нiшто не вернецца назад! 24.5.2020 |