ХАЛАДЫ Знарок не шукайце бяды: Лепш не ведаць паганых навiн… Цёплы дзень на двары не заўжды – Ёсць нямала халодных хвiлiн. Прыпаўзуць здалячынь халады, Дождж дарэмны ад ранiцы лье, I нiчога не зробiш тады, Можна цiха схавацца ў цяпле. Дрэнна дрэвам – на вулiцы лёс, Акалiчнасьцi звонку бяруцца, Цiсне колам нядобры мароз, I няможна лiствой захiнуцца. Ты, магутны ўладар халадоў, У калядную зiмку твой час, Будзеш госцем чаканым iзноў, Не марозь зараз кветкi i нас. 13.5.2020 |