ПАЧУЦЦЁ ПРЫГАЖОСЬЦI Нядоўгi час квiтнее ружа, I маладосьцi век малы, Узiмку сцюжу трэба здзюжыць, Трымаць у думках сэнс былы. Калi ў зелянiне лета Спявалi птушкi ў вышынi, I сiлай Сонца Свет сагрэты: Здабыткi лета абдымi. I празе светлай прыгажосьцi Ў жаданнях варта панаваць, З ёй з’явiцца Святое штосьцi, Што потым станем шанаваць… *************************** Прыгажосць заўсёды iснуе, Трэба толькi пiльна прыглядзецца. Дрэнна, калi зараз не стае – Думка тая з роздуму даецца! 14-15.5.2020 |