ЦВIЦЕННЕ Забялелася дзiкая груша – Прыгажосцi настала пара. Словам славы красу не парушым Той нявесты у нас ля двара! Няшмат дзён падаруе Прырода Святу квеценi дрэвам сваiм, I таму скарыстайце выгоду Бачыць белы пялёсткавы дым. У вясны асаблiвыя дзеi: Маладосьць ахапiла Зямлю, З белай iснасцю водар надзеi За вачыма ў думках лаўлю. ********************** У дадатак да колераў – песня, Над садамi салоўку чуваць: Немагчымае праўдiцца здзейснiць, Колер кветачак гукам вянчаць! 5-7.05.2020 |