ПРА ПРАЦУ Дарэмна марна спавядацi – Пярэчыць працы балбатня, У працы водар зведай, браце, Сапраўднай справе ён радня. Да працы трэба разважаннi, I варта выбраць слушны шлях… Пра гэта лепей думаць зрання, Без планаў пэўных стрэнеш жах. У кожнай працы ёсць загадка: Патрэбна роздумна рабiць, Прыдатна думная павадка, Мастацтва рухаў мае быць. Хвала майстрам у кожнай працы, А гультаям сядзець свярбiць, Бо без душы не трэба й брацца, Павiнна Праца святам быць. 26-27.4.2020 |