ЖЫВОЕ Прабiўся парастак на волю Пасля зiмы i забыцця, Прыпомнiў чалавека долю З адвечнай прагай да жыцця. Чакае знекуль дапамогi, I разумее – трэба жыць… Турбота хутка ўстаць на ногi – Наперад доўгi шлях ляжыць. Парой квiтнець i каласiцца, Настане запаведны час, З прыродай варта параднiцца: Вось выйсце для ўсiх для нас! *********************** Ды вядома, кветкi век кароткi, Цi заўсёды завязь дасць плады? Сеяць трэба кветачкi i соткi, Бо жывому Слава назаўжды! 21-24.4.2020 |