ВЫНIК Найперш старайся – вынiк будзе, Як ураджаю пры сяўбе, I зразумеюць яго людзi, I сам паверыш у сябе. Сумненнi розныя бываюць I слушныя, а ёсць – бы iржа, Бяда, як жыць перашкаджаюць, Цi лягуць, быццам-бы мяжа. Пераступiць далей старайся, Шукай там iншыя шляхi. Патрэбна – з мудрымi парайся, Каб не спазналiся грахi. А можа вынiк i не мэта – Старайся далей паглядзець… Цi не дарэмна кажу гэта? Патрэбна вынiка хацець! 18.4.2020 |