ГАДЫ ЖЫЦЦЯ Гады – як плата за падзеi, Гады – як лёсу ўзнагарода, Паволi лiк гадоў радзее… Такая ў гадоў парода. Мiнаюць хутка з большым лiкам, Нiбыта гоняцца ўздагон, За часам новым i вялiкiм – I некалi надыйдзе ён. Гады гародзяць агарожу Ад неабдуманых падзей: Але як здарыцца не зможа, То, можа, стрэнецца радзей. Найлепшы час у маладосьцi Без усялякае бяды, I той парою прыйдзе штосьцi, Каб захавацца назаўжды. А нападуць гады цяжкiя: У лiхалецце як пражыць? Iсцi далей, няхай i з кiем, Пад заклiк жыць як набяжыць. Шануйце кожную хвiлiну, Што ператворыцца ў гады, I кроплям часу не пакiну Ствараць напой жывой вады. 31.03-2.04.2020 |