РАНIШНЯЯ ПЕСНЯ Яшчэ на травах зiхацелi росы, Прысеў пад дрэвам дзед стары: Кашуля белая, бы косы… Шчабечуць птушкi у бары. Уверсе белка мiльгацела, На голлi гнуткiм i мiж iх, Нiбыта падказаць хацела Строй думак хуткiх-дарагiх. Ён палажыў на ўлонне гуслi: Чакала песня ўжо з начы, I размаўляць з душою мусiў З жаданнем – далей не маўчы. Так, гуслi роздумна гучалi, У кручастых пальцах мудраца, Яны мiжволi павучалi У славу вечную Айца. Спявалi праўду пра былое: Пабачыў шмат ён за вякi… На тура паляванне мроiў, Прайшлi тут князевы палкi. Шлях i абапал краявiды, На конях вершнiкi, бы зданi… Мiналi грозныя прывiды, Хавалiся ў рачным тумане. Каб дзеi ў нябыт не знiклi, Гусляр скарыўся Божжай волi, Расповед пра Паход вялiкi Складаў за думкамi паволi. ******************* Увечар сапраўды бывае сумна, Ураннi трэба будучыню бачыць. 25-28.3.2020 |