ПЕРАМОГI Перамаглi наступ чужынцаў Са зброяй, гвалтам у вачах. Не перастанем зноў бажыцца, Каб ў снах не ўбачыць па начах… Перамагалi лiхалецце, Ад недароду нудны жах, I верылi – у наступным леце Ураджай збярэцца на палях. Перажылi уладаў здзекi – Хапаў найлепшых “варанок”, Перарабляў людзей ў калекi, I пасяляў у душы змрок. I ў працы быццам ваявалi: План заклiкаў зрабiць замнога, Лаўчэй сказаць, што жылы рвалi – Працоўнай звалi перамогай. Перамагаць настала стома, Жаданней проста працаваць, Цi “калупацца” каля дома, Каб агароду рады даць. Перамагаць сябе не трэба, Дабра даволi набяжыць, Як шанаваць законы Неба, I з iмi ў згодзе мiрна жыць. 23.3.2020 |