ПАСКАРЭННЕ Усё паскараецца ў Сусвеце Напэўна, спраўдзiўся разлiк, Няма спакою на Планеце, Народ да зменаў не прывык... А сёлета зiмы не стала, Нiбыта знекуль снега ўзяць, Чакаецца дажджоў замала, Як тут раслiнам паспрыяць? Сярод людзей таксама спешка Гады ляцяць, бы не было. У гарадах ствараюць нешта, Куды падзелася сяло? Цi не к дабру iдуць падзеi, I як магчыма рады даць? Няхай не страцiцца надзея, Мiнецца гвалт, час пачакаць! 12.03.2020 |