ПЕРАД ВЯСНОЙ Аберуч трымайся за надзею, Дзiвiся, ўгору сонейка iдзе, I покрыў хмар пад зоркамi радзее, Як занавеса, хутка ўпадзе. Зямля з нябёс адчыненых чакае Прыбыткаў ласкi сонца i дажджу, Няможна тут душой застацца з краю, I мары новыя жаданнем нараджу. Наперадзе вясна i час прылёту, Вяртання птушак любая пара. Вада жывая вызвалiцца з лёду, А з плеч сумненняў звалiцца гара. 29.2-2.3.2020 |