ПАДУМАЙ Прадбачыць – здолеем прабачыць, Ды трэба мудрасцi знайсцi, Уявiць наперад i адзначыць, Якому зерню лёс узрасцi. Ёсць знакi на старым каменнi: Куды iсцi, чаго чакаць, У бок якi дарога верне, Цi варта ёй перашкаджаць? Каб скрозь прадбачанне трымала З падказкай – зараз павярнi, Бывае розуму замала – Патрэбна мудрасць дабрынi. Але цi верыць у прадказаннi Гадалак гракава крыла? Цi ж нехта ведае ўраннi, Алей дзе Ганна разлiла? 24.2.2020 |