СЛОВА Бог баранi ўсё казаць – I словы трацiць без патрэбы, Язык лепш у вузел завязаць, Каб не дражнiць дарэмна Неба. Найперш абдумай адмыслова, Што потым з сказанага будзе, Цi варта славы тое слова, Як зразумеюць яго людзi? Устрымайся слоў, якiя з бруду, У размовы час лагодным будзь, Не спадзявайся, што забудуць, Спазнаеш потым як-нiбудзь… I не спяшайся сыпаць словы, Яны як зерне на раллi: Зашмат – не стане адмыслова – Пасеў той зараз прапалi. Але як Слова з думак узыйдзе, Прароцтвам выдыхнецца сказ, У паперу Слова ахiнецца – I прачытаецца не раз! 16-17.2.2020 |