КАЛГАСНЫЯ СПРАВЫ …I заплакаў стары Старшыня, Як пабачыў зарослае поле, Быццам доўг не вярнула радня За яго хлебаробскую долю. Годы працы нiхто не паверне – Шчыраваў ад свiтання да ночы, Каб радзiла лепш кожнае зерне… Зараз лепш не дзiвiлiся б вочы! Узараць i пасеяць у час – Абавязак жыцця ад Прыроды, Бог абраў гэту ласку для нас, Спелiць з коласам шчасце народу. Гаспадар неабходны зямлi, Без турбот ураджаю не ўзняцца! Выдумлякi ж насупраць вялi, Дзе ў пашане гульня, а не праца! 9-10.02.2020 |