СНЕГ Снягi дзяцiнства назаўжды Ляжалi доўга i высока, Куды б нi падзiвiўся ты, На белiзну патрапiць вока. У блiзкi лес пайсьцi на лыжах, Там прачытаць пiсьмо слядоў, Пачуць мiж соснаў пах Парыжу… Туды прыходжу нiбы зноў. Зiма настрой i думкi звяжа – Законам вечнасцi радня, Шырока, велiчна, паважна Ў снягах спявае цiшыня… 31.1-1.02.2020 |