ПРАСЛА Навошта трэба агароджа… Абаранiцца ад свiннi? Заходзiць за плыты нягожа, Не хочаш гвалту – абмiнi. Калi бязглуздая скацiна Не знойдзе выйсця анiяк, Тады упрэцца ў жардзiну, I чэша бок – адчуе смак! Памiж дзяржаў iснуюць межы, I нiкуды не дзецца тут: Змяiны вiрус – прыклад свежы – Не баранiцца – ўсiм “капут”. Але як будучыню бачым: Не стане меж i знiкне прасла, Бо немагчыма быць iначай – Надзея еднасцi не згасла! ************************ Гародзць нават i магiлы, Кiруюць дзiды проста ў неба, А выгляд робiцца нямiлы… Лепш зразумейце – так не трэба! 26.1.2020 |