БАБУЛЯ ДОМНА IЛЛАРЫЁНАЎНА Здалёку зразумеў бабулi ласку I дабрыню яе, i клопат праз вякi: Зрабiла ўвачавiд дзяцiнства казку Стараннем працавiтае рукi. Як завiхалася ля печы спазранку – Не убачыць часу марнага нiколi… На поле з хутара выходзiлi к свiтанку, Дарэмна не шукалi лёгкай долi. У час вайны чакала з фронту сына Са спадзяваннем дапамогi Божай Мацi, Казала ўнукам сказы-успамiны Пра бежанцы зiмой ў няроднай хаце. ********************************** Яна дзяўчынкай сярпом жыта жала I палец разануўся – можна жыць! Мiнула з той пары гадоў нямала – Але дагэтуль мне яе рука балiць… 21-22.1.2020 |