СЯЛЯНСКI СОН Ёсць цудоўныя мясцỉны – Рай на моры-акỉяне, Скрозь дзỉвосныя раслỉны, I шумяць няспынна хвалỉ. А для нерваў супакою Доктар раỉў спаць ля мора: - Турботы знỉме, як рукою, Не спазнаеш болей гора. Вось заснуў жыхар сялянскỉ На адметным тапчане: Зручнасцей ўзровень панскỉ, Няхай кепскае мỉне! Ды не збыцца тым парадам, Немагчыма рады даць: Шумỉць, быццам дождж са градам Нỉшчуць жыта, сенажаць. Падхапỉўся як шалёны Бегчы поле ратаваць… Хвалỉ зведалỉ праклёны, Трэба ж шумам напужаць! Не асỉлỉў пэўны тэрмỉн: Рупỉць поле даглядаць, Гаспадар дадому верне Ураджаю паспрыяць. 6-8.12.2019 |