IНТЭЛIГЕНТНАСЦЬ Мỉкалаю Мỉкалаевỉчу Дабралюбаву Iнтэлỉгентнасць як аснова I сутнасць велỉчнай душы. Яе не знойдзеш выпадкова: Расце паволỉ у цỉшы. Над кнỉгай мудрых разважанняў Сусвет свой новы сатвары: Там вобраз возера ураннỉ, I сосны стромкỉя ў бары. Здабытак – уласцỉвасць роду, З падзякай дараванням дню. Няма чаго хаваць пароду – Лепш ганарыцца за радню. А рыса гэта мае змены, Мо, гэтак Бог знарок стварыў… Сỉвы зямляк, пчаляр адменны, Як Акадэмỉк гаварыў. Здабытак гэта, цỉ загана, Iнтэлỉгентнасць ёсць, цỉ не? Ды гэта не пагарда пана, I напаказ не ỉснуе. 13.04.2019 |