ДОПЫТ У варожжым палоне быў? - Жывым гнỉў. Але ж здаўся па добрай волỉ? - У нядолỉ. I рукỉ да верху ўздымаў? - Адну, бо вỉнтоўку трымаў. А чаму перастаў страляць? - Не было чым ружжо зараджаць. Забыўся - апошняя куля сваёй няхай будзе? - Немцу выпусцỉў ў грудзỉ. На каленях жыцця прасỉў? - Так, ỉ дождж тады марасỉў, быццам слёзы Бог з неба трусỉў… Колькỉ быў за калючым тым дротам? - Не прыпомнỉцца потым. I аб чым мỉж сабой размаўлялỉ? - Больш маўчалỉ. А цỉ лỉчыш сябе вỉнаватым? - Адпусцỉце мяне да хаты… 27.01.2018 |