Рака Белỉца “У час наступлення нашых войск вада ў рацэ была чырвонай ад крывỉ” – успамỉны былога хлапчука са знỉшчанай фашыстамỉ вёскỉ Моцькава Чавускага раёна Васỉля Антонавỉча Сарокỉна Уздоўж Пронỉ, Расты ỉ рачулак Фронт спынỉўся крывавай мяжой. Тым, хто цяжкасцỉ сэрцам адчуе, Зямля наша не здасца чужой. Зразумець тое зараз не проста, Калỉ жыць у цяпле, чысцỉнỉ, Як да рук налỉпала кароста… Пратрымайцеся хỉба тры днỉ. У акопе ў лютую сцюжу, Прымярзаў ỉ шынель да зямлỉ. Дзевяц месяцаў мусỉлỉ здзюжыць: Дождж мачыў, завỉрухỉ мялỉ. Фронт нỉколỉ не меў адпачынку, Грукацеў, як сябе нỉ ратуй, Часам неба здаецца з аўчынку, Калỉ сыплюцца бомбы адтуль. Уздоўж рэчак настаўлены мỉны I калючага дроту маткỉ. Зараз долу там гнуцца крушыны I не ўсе пахаваны браткỉ… У дзень Пабеды бацьку спытаўся: А цỉ страшна было ваяваць? Той падумаў, а потым прызнаўся: Пасля бежанцаў цяжка спужаць. |