ПРАДЧУВАННЕ Прадчуванне зiмы павiсла ў небе i ў душы, i старое нешта прынесла ў сцюдзёнай сваёй цiшы. Можа, памяць пра спадзяваннi адышоўшай вясны, напамiн пра чэрвеня ранне, цi чароўныя сны? Прадчуванне можна не сдзейснiць, калi паглядзець крыху далей… Яно заблудзiцца дзесьцi, змыюць некуды часу хвалi. 19.11.2014 УСПАМIН Успамiн пра часы былыя, што убачыць не давялося. Нiбы золата нехта мые – шмат пяску вакол засталося. Той пясочак пацiху сыплецца, адмярае за векам век. Час жыцця нiколi не спынецца, не ўладарны таму чалавек. 02.12.2014 СПАЧУВАННЕ Спачуванне як адчуванне – не бывае чужога гора. Калi чорным здаецца ранне i з аўчыну – неба прастора. У цемры як адшукаць выйсце? Немагчымае простае здзейснiць, хоць не так ўсё было калiсьцi, зараз iншыя гучаць песнi. Толькi трэба далячынь бачыць, спадзявацца, што вясна будзе. Не пужайся сустракаць няўдачы… Спачуваюць ад дабра людзi. 17.11.2015 |