ПЕСНЯ ВАШЧЫЛЫ Немагчыма пражыць без свабоды, Вольнай птушкай хачу паляцець: Знiзу Сожа струменяцца воды, Побач звонаў калышыцца медзь. Немагчыма пражыць без Айчыны, Любы воку лясы i палi. Мо, у небе, спазнаю прычыны, Што да думкi ляцець прывялi? За поўвека жыццё гэта зведаў, Мала бачыў дабра мiж людзей, Чарадой лiхалецце ды беды, Але грэх – ацурацца надзей. I напоем пра вольныя мары, Сам сабе ўзвесялiў у жылах кроў. Уздымуся за чорныя хмары, I дарэмных не кiдаю слоў. Падымуся ў сiняе неба, У бясконцы, высокi прастор, Бо такая ў сэрцы патрэба: Мэта ёсць – дабiрацца да зор. Я iмкнуся да сiняга неба, У бясконцы, высокi прастор. У змаганнi пабачыў патрэбу, I яно мяне ўзнесла да зор. |