Без жадання Не пяецца, А да рання Сэрца б’ецца… Успамiны пра чаканне, Хай хутчэй настане ранне. 27.01.2016 Змерзнуць ягады ўзмку, Стануць смачныя. I застыў з кустом ў абдымку… Дзе значныя. 27.01.2016 СКАНЧЭННЕ ЗIМЫ Ужо люты на зыходзе, зiмы канeц, як не было. Няма памылак у прыродзе, былое з цемрай прэч сплыло. У пэўны час спяваюць птушкi, але сняжыла цэлы дзень. Цягуча наставала ранне, хiстаўся ў голлi нейкi цень. Нiбыта дзеi неахвотна iшлi ў п’есе на двары, а думкi млосна i дрыготна шукалi пэўнае пары. 21.02.2016 |