БУСЛЫ БЕЛАРУС У розных краiнах свая асалода,  я iм пярэчыць зусiм не бяруся, Ёсць сiмвал жывы у любога народа - Буслы нарадзiлiся на Беларусi ! Нарэзаны роўна палi, быццам клеткi,  iхнi ўраджай паўтарыць не баюся. Мне любы жытнёвыя нашы палеткi - Буслы, не пакiньце маёй Беларусi ! Балотцы – часцiнкi раўнiннага краю, У разумнай прыроды я сэнсу вучуся. Стаю сярод пожнi i ў неба гукаю - Буслы, не пакiньце сваёй Беларусi ! Паважная птушка – шырокiя крылы,  крыжыку гэтаму ў неба малюся. Наш край па-сапраўднаму робiцца мiлы - Буслы, заставайцеся на Беларусi ! Як бусел лятае – прыкмета такая, Шчаслiвым на роднай зямлi станаўлюся. Хай кружыць ды з вока нiяк не знiкае - Я веру, буслы назаўжды ў Беларусi ! |