ШЫНЕЛЬ Шынель вiсеў асобна ў павецi, яе у сорак пятым дзед з вайны прынёс. Цiкавiлiся мы, малыя дзецi: у вайсковай вопраткi такi няздатны лёс? Шынель той быў цяжкi, у колкай шэрсцi, i зорачкi на гузiках у рад. Калi ад пылу добра так патрэсцi, надзець магчыма нават на парад. Але шынель пылiўся без патрэбы – дзед адзяваў ватоўку, як усе. Чаму вайсковай вопраткай ён грэбаў? а мог бы выглядаць ва ўсёй красе! Аднойчы з дзедам бульбачку капалi, i ён успамянуў шынель якраз. Раздумна неяк, з позiркам у далi, навек запомнiў той яго адказ. «За тры вайны шынель намулiў плечы, i, унучак, тут няма маёй вiны, не апрану i нават у час галечы – шынель здаецца часткаю вайны». 2-5.01.2014 |