ВЕРШЫ АЛЕСЯ ПIСЬМЯНКОВА Жытнёвы подых родных слоў Жыве у верщах, Ягоны голас чую зноў, Якому верыш. Гучалi песнi над ракой, Спявала Бесядзь, I жыў адвечны неспакой Высока дзесьцi. Там бачна постаць, чутны пах – Бульбоўнiк горкi, I нават ахiнае жах: Так блiзка зоркi. Лунае шчырых думак смак, Кранае сэрца, У мудрых вершах кожны знак Званамi б’ецца. Там растлумачана жыццё: Што далей будзе. I немагчыма забыццё… Чытайце, людзi! 11.05.2013 |