ДУМКI МIКОЛЫ ГУСОЎСКАГА (паэма) 1. Сумненнi Цi трэба ехаць ў край далёкi? Чаго мне не хапае тут? Па нараджэннi сам не лёкай, i даспадобы родны кут. Даволi волi i прыгодаў – маёнтак бацькi, як гняздо. Магчыма ў iм пражыць з выгодай да той мяжы…, а потым – до! Вучобай кемлiвасць расквецiў, надумаў шмат чаго i сам. Заўсёды разумнеюць дзецi з паклону рэкам i лясам. Прырода дрэннаму не вучыць, да добрага падкажа шлях, збярэ ўсё добрае да кучы, каб сатварыць ахоўны дах. З лацiнскай кнiжкi пачалося, што бацька з горада прывёз: на вокладцы – выява лося, старонак знакi – з рагоў коз. Прыгожым словам паэтычным быў спеў пра iншае жыццё, палацы з воблiкам гатычным, ў якiх ад часу забыццё. Там не такой пароды людзi iмчаць на конях чарадой. Трывожна бачыць – нешта будзе, там паляванне – быццам бой. Там паляванне нiбы свята у абрамленнi дзiўных гор. I адчуваў сябе за брата, iмчаўся ў накiрунку зор. Жыццю патрэбныя змяненнi, на месцы доўга не ўсядзiш. Таму адолелi сумненнi, грызуць, нiбыта тыя мышы. Народзiш думку – не ўтрымаеш у сваёй адметнай галаве. Намер, якога i не маеш, жывой вадзiцаю плыве. |