СПЕЛЫ КОЛАС Люба поле мне кожнай парою, Нават узiмку кранае прастор. З спадзяваннем ускрэсне вясною I з расой, што падобна да зор. Прыпеў: Спелым коласам поўнiцца поле Даглядзець яго дбайна змаглi. Хлебароба адметная роля Гарантуе жыццё на зямлi. З зерня вырасце парастак смелы, Рунню поле пад небам ляжыць, З часам збудзецца коласам спелым Каб шчаслiва i радасна жыць. Прыпеў: Толькi клопаты не абмiнулi: Хлеб расцiць – як дзяцей гадаваць, У цярпеннi i з ласкай матулi Трэба сеяць, зямельку араць. Прыпеў: Цiха колас шапоча ў полi Пра багацце зямлi i наш лёс. Не шукайце больш велiчнай долi: Вельмi блiзка адсюль да нябёс. Прыпеў: Глянь, хiстаецца рослае жыта, Быццам хвалi па моры бягуць. Прыгажосць тая працай здабыта, Дзе не сорамна спiну сагнуць. Прыпеў: Спелы колас ёсць сэнс i выява, Прыгажосць урадлiвай зямлi, I павiнна быць з роздумам справа, Каб спаўна урадзiлi палi. Прыпеў: Колас з часам нахiлiцца долу Важкiм зернем – нiбыта паклон, З пахкiм водарам роднаму дому Каравай упрыгожыць услон. Прыпеў: Спелым коласам поўнiцца поле Даглядзець яго дбайна змаглi. Хлебароба адметная доля Гарантуе жыццё на зямлi. |