Приглашаем авторов принять участие в поэтическом Турнире Хит-19. Баннер Турнира см. в левой колонке. Ознакомьтесь с «Приглашением на Турнир...». Ждём всех желающих!
Поэтический турнир «Хит сезона» имени Татьяны Куниловой
Приглашение/Информация/Внеконкурсные работы
Произведения турнира
Поле Феникса
Положение о турнире











Главная    Новости и объявления    Круглый стол    Лента рецензий    Ленты форумов    Обзоры и итоги конкурсов    Диалоги, дискуссии, обсуждения    Презентации книг    Cправочник писателей    Наши писатели: информация к размышлению    Избранные произведения    Литобъединения и союзы писателей    Литературные салоны, гостинные, студии, кафе    Kонкурсы и премии    Проекты критики    Новости Литературной сети    Журналы    Издательские проекты    Издать книгу   
Мнение... Критические суждения об одном произведении
Андрей Мизиряев
Ты слышишь...
Читаем и обсуждаем
Буфет. Истории
за нашим столом
В ожидании зимы
Лучшие рассказчики
в нашем Буфете
Ольга Рогинская
Тополь
Мирмович Евгений
ВОСКРЕШЕНИЕ ЛАЗАРЕВА
Юлия Клейман
Женское счастье
Английский Клуб
Положение о Клубе
Зал Прозы
Зал Поэзии
Английская дуэль
Вход для авторов
Логин:
Пароль:
Запомнить меня
Забыли пароль?
Сделать стартовой
Добавить в избранное
Наши авторы
Знакомьтесь: нашего полку прибыло!
Первые шаги на портале
Правила портала
Размышления
о литературном труде
Новости и объявления
Блиц-конкурсы
Тема недели
Диалоги, дискуссии, обсуждения
С днем рождения!
Клуб мудрецов
Наши Бенефисы
Книга предложений
Писатели России
Центральный ФО
Москва и область
Рязанская область
Липецкая область
Тамбовская область
Белгородская область
Курская область
Ивановская область
Ярославская область
Калужская область
Воронежская область
Костромская область
Тверская область
Оровская область
Смоленская область
Тульская область
Северо-Западный ФО
Санкт-Петербург и Ленинградская область
Мурманская область
Архангельская область
Калининградская область
Республика Карелия
Вологодская область
Псковская область
Новгородская область
Приволжский ФО
Cаратовская область
Cамарская область
Республика Мордовия
Республика Татарстан
Республика Удмуртия
Нижегородская область
Ульяновская область
Республика Башкирия
Пермский Край
Оренбурская область
Южный ФО
Ростовская область
Краснодарский край
Волгоградская область
Республика Адыгея
Астраханская область
Город Севастополь
Республика Крым
Донецкая народная республика
Луганская народная республика
Северо-Кавказский ФО
Северная Осетия Алания
Республика Дагестан
Ставропольский край
Уральский ФО
Cвердловская область
Тюменская область
Челябинская область
Курганская область
Сибирский ФО
Республика Алтай
Алтайcкий край
Республика Хакассия
Красноярский край
Омская область
Кемеровская область
Иркутская область
Новосибирская область
Томская область
Дальневосточный ФО
Магаданская область
Приморский край
Cахалинская область
Писатели Зарубежья
Писатели Украины
Писатели Белоруссии
Писатели Азербайджана
Писатели Казахстана
Писатели Узбекистана
Писатели Германии
Писатели Франции
Писатели Болгарии
Писатели Испании
Писатели Литвы
Писатели Латвии
Писатели Эстонии
Писатели Финляндии
Писатели Израиля
Писатели США
Писатели Канады
Положение о баллах как условных расчетных единицах
Реклама

логотип оплаты
Визуальные новеллы
.
Произведение
Жанр: Иронические и юмористические стихиАвтор: Александр Клочков
Объем: 3022 [ строк ]
Микитавы прыгоды
МІКІТАВЫ ПРЫГОДЫ
 
1. УСТУП
 
Хто такі ён, наш Мікіта?
І які з яго герой?
Аніякі. Сеяў жыта,
Пасвіў коней над гарой.
 
Меў узрост, ды не прызнаўся.
Кажа: "Хутка час бяжыць.
Як за лічбамі не баўся,
Не бывае лішку жыць".
 
Усё жыццё пражыў на вёсцы
І за працай бавіў час:
То араў, то правіў косцы,
Бачыў, можа, менш за Вас.
 
У школе некалі вучыўся,
Ды жыццё вучыла больш.
І нідзе ні з кім не біўся,
І не меў вялікіх грош.
 
Беларусам з веку зваўся,
Жыў сярод сваіх людзей.
Да такога як ні стаўся,
Не мінеш яго надзей.
 
Сустракаліся мы ўсюды:
На Палессі, над Дняпром,
Я размоў тых не забуду,
Успамяну яго дабром.
 
Раскажу аб тых прыгодах,
Што былі, ці не былі.
Не аб бітвах, ды паходах,
А як часам тым жылі.
 
2. ЛОСЬ
 
У час былы, ды, знаць, не даўні
Надрукаваны быў указ:
Камунізму светлай далі...
...Коней каб звялі зараз.
 
А Мікіта меў кабылку
(Дзе здабыў - асобы сказ),
Ды глядзеў яе, бы мілку,
Бо памочніца як раз.
 
Узараць, ці што прывезці -
Разумее ўсё сама.
Як яе на мяса везці?
Розуму ў Маскве няма.
 
З іх Мікітачку гарота,
Трэці дзень не есць, не пье,
Бо кабылка па адчотах
Псуе рапарт старшыне.
 
Дапамог сусед Савося,
Паляўнік і прайдзІсвет.
Перакрэслім яе ў лося,
Кажа: "З лося спросу нет".
 
"Ты не Бог, што так захітрыў",
Ледзь Мікіта не прысеў.
Савось кажа: "Стаў паўлітру.
Певень яйка не нясе".
 
І за чаркай план тварылі:
"Рогі бачыў на сцяне?
Да аброці іх прышыем:
Стане лось - бяда міне".
 
Сатварылі дзядзкі дзіва.
Кажуць смела старшыне,
Што раней была кабыла-
Лось цяпер жыве ў хляве.
 
Лось дык лось, у справаздачы
Супраць коней нуль стаіць.
Ледь Мікіта наш не скача:
Удалося так схітрыць.
 
Святкаваў Мікіта рана,
Хоць пячы, а хоць марозь,
Упаўнаважаны з раёна
Капялюшам свеціць скрозь.
 
"Капялюш" дурню пытае:
"Конь то быў, то раптам нуль".
І Мікіту выклікае:
"Дзе твой конь...куды ...адкуль."
 
А Мікіта ўжо навучан,
Кажа зеў кабылу воўк.
Ну, а лось - то ён прыручан.
"Капялюш" хвіліну змоўк.
 
Што ён думаў - невядома,
Толькі просіць: "Пакажы,
Як твой лось жыве ля дома,
Можа, ён табе чужы".
 
І Мікіта, чын па чыну,
Вёў рагатага каня.
Ратаваў сваю скаціну,
Людцы, гэта не хлусня.
 
"Капялюш" дастаў тэтрадку,
Запісаў: "Каней звялось".
І адмеціўшы ў прыкладку:
"Ёсць адзін дамашні лось".
 
Так кабылку і празвалі,
Хто ласіхай, хто ласём,
Глупства мыюць часу хвалі,-
Гэту думку Вам нясём.
 
3. БУЛЬБА
 
Час прыспеў садзіць картоплі,
На Палессі гай гудзе:
Ужо разоры перасохлі,
Аднак справа ў бядзе.
 
Пазвялі ў калгасе коней,
Улада трактар не дае.
Горш за панскую няволю,
Жонка за сваё - пяе...
 
"У калгасе сееш, пашаш,
Спросіш ласкі - адварот.
Хто пасадзіць бульбу нашу?
Узімку чым напхаем рот?"
 
Стаў Мікіту свет нямілы.
Час ідзе, нутро гарыць.
Да зямелькі трэба сілы.
Гора-горам - неяк жыць.
 
А улада ўсё хітруе:
Вось ён, трактар,- на мяжы.
Родны кум на ім шчыруе:
"Зрабі ласку - памажы".
Тут калгасныя барозны,
Рэж, браточак, навылет.
Ды стаіць начальнік грозны-
Паспрабуй разінуць рот.
 
Дзень увесь ні шагу з поля,
А каб ноччу што не змог,
Ліхтары пазняў - няволя.
Каб жа той разумнік здох.
 
Так жыццё хітрыць прымусіць.
І кумы стварылі план:
Зробім ноччу , як адпусцяць,
Трактар з поля-ды на стан.
 
Скрай стаяць мяхі з насеннем.
Жонка бы смала пячэ:
"Што наробіш гэтым цемнем,
Згубім поле - ці лягчэй?"
 
А здалек сакоча трактар,
На дарозе ўсё ж бялей.
Кум той добры быў араты,
Калі чарку не залье.
 
Падруліў , у саджалцы-поўна,
І задача - грэбень рэж.
Як жа правіць кола роўна?
У цемры нешта разбярэш!
 
Кум камандуе адменна:
"Бабу ставім на мяжы,
Ліхтаром пасвеціць верна-
Ты кірунак пакажы".
 
І Мікіта бы архангел:
Свечку ўздоўж барозн нясе.
Кумаў трактар рушыць ззаду,
Каляіна ў калясе.
 
У час нядоўгі пасадзілі.
Ці што выйшла - не паняць.
Нават чарку не стварылі-
Цемнай ноччу трэба спаць.
 
А галоўнае адранку...
Гаспадар баіцца ўстаць:
Здань - барозны абаранкам,
Ці, як бык хадзіў гуляць.
 
Але чуе: жонка ціха
Каля печы бавіць час.
6То прыкмета не на ліха,
Пэўна, так як і у Вас.
 
Апрануўшысь выйшаў вонку:
Хораша вясна цвіце,
Лашчыць родную старонку.
За садок Мікіта йдзе.
 
А на полі быццам стрункі,
Так удалася зрабіць.
І кірункі,бы малюнкі,
Глеба сонцам зіхаціць.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Урадзіла дзівам бульба,
Лёхі сыпалі пад столь...
Калі робіцца што люба-
Селяніна не няволь.
 
4. САМАЛЁТ
 
Наш Мікіта жыў цвяроза.
Ды каго ж бяда міне?
Мудры грэк казаў сурёзна
То, што ісціна ў віне.
 
Паспрыяў прысланы летчык
Кукурузу апыляць.
А Мікіта быў наводчык:
Паказаць, куды лятаць.
 
Першы дзень было цікава,
Самалёт туды-сюды.
Толькі гэты дуст - атрава,
Недалека да бяды.
 
Галава гудзе бы вулей,
І наўкола ўсе смярдзіць.
У вайну пусціў бы кулю -
Самалёта таго збіць.
 
Так Мікіта і гаворыць.
Лётчык аж зарагатаў.
Самалётаў каб не зводзіць,
Да сяла ў сельпо злятаў.
 
Дзе садзіўся - невядома,
Мусіць , ў выган ля ракі.
Ля Мікітавага дома,
Не стаптаў бы буракі.
 
А прывёз рукзак "чарніла"
Пад названнем "сонцадар".
Не віно было, а сіла -
Нос чырвоны, сіні твар.
 
Нават пяніцы казалі,
Што дурней пітва няма.
І японцы яго бралі,
Каб травіць каго дарма.
 
Наш Мікіта быў сумеўся,
Толькі лётчык кажа- рэж
Клін па кліну, каб не меўся,
Будзеш жыць, не то памрэш.
 
За закуску рыба кілька.
Як яе злавіць змаглі?
На дваіх знайшлася вілка,
Знекуль крышачку знялі.
 
І з зяленай гэтай чаркі -
Самалетава дэталь-
Пачалі без усякай сваркі
Раз за разам, куль ды валь.
Хутка хораша здалося.
Сябрукі - мацней радні.
Не так елась, як пілося,
Ці ж жыццё мяняць на дні?
 
І як выпілі нямала,
Сам сабой зявіўся план.
Трэба, нешта каб лятала.
Вось ён побач - араплан.
 
Лётчык кажа: "Паляцелі.
Навучу цябе лятаць.
Таго ж многія хацелі:
Птушкай над зямлёй лунаць".
 
І, вядома, у пянцы мора-
Менш балотца за сялом.
Хто тут думае пра гора?...
У кабінцы нібы гром.
 
Самалёт бяжыць,ўзлятае,
Зверху сонца зіахаціць.
Тут жыццё праблем не мае...
Не кідаюць дзядзкі піць.
 
Лётчык вучыць: "Ручка газу
І штурвал круці ўбакі,
Гэту кнопку - да адказу...
Ды ляці, такі-сякі".
Боль нічога не тлумачыў,
Бо заплюшчыў вочы ён.
Што Мікіта тут пабачыў?
Стрэлак, лямпачак мільён.
 
Тузануў якуюсь ручку -
Самалет аж захырчаў
(Бы хлапчук за хвосцік сучку),
І валіцца ўніз пачаў.
 
Зненарок убок хіснуўся,
Зачапіў крылом за стог,
Кругам неяк абвярнуўся,
На зямельку бокам лег.
 
Што Мікітачку здалося?
Ні сказаць, ні апісаць,
Калі выбрацца ўдалося
І на ногі свае стаць.
 
Побач летчык, белы-белы,
І куды падзеўся хмель!
Кажа: "Падалі умела,
У стог патрапілі, бы ў цель".
 
Не паліў Мікіта люльку
Ні дагэтуль, ні затым.
Смаку - быццам есць цыбульку.
Тут стаіць і смокча дым.
Смаляць с летчыкам цыгаркі,
Побач самалет ляжыць.
Не мінуюць буйнай сваркі -
Добра, што засталісь жыць.
 
Але новая задача:
З дурня нечага спагнаць,
Ледзь Мікітачка не плача,
Бо не можа край пазнаць.
 
Свойскі луг, ускраек лесу,
Рэчка, вырас ля якой...
Галава - вядро жалезу,
Бо не знае шлях дамой.
 
Быццам ўсё і разумее:
Як ляцелі, як пілі -
Шлях дамоў пазнаць не ўмее,
Быццам тут і не жылі.
 
Нават цягне ўверх падняцца,
За аблокі, за стагі.
Гэта ж трэба так спужацца!
Можа, Вы б не то змаглі?
 
Сеў Мікіта, сплюшчыў вочы,
Думаў гэтак, думаў так.
Не сядзець жа да паўночы -
Не зусім жа ты дурак!
Лётчык некуды падзеўся,
Цверда знае, што жывы,
Бо цыгарку даць памеўся.
Таму ў роце - бы травы.
 
На сягоння зданняў хопіць-
Прападзеш тут без яды.
Хочацца дадому трапіць.
Толькі пойдзеш жа куды?
 
У галаве, што ёсць, варушыць:
Рэчку праз сяло нясе:
Па цячэнню трэба рушыць -
Толькі гэта і спасе.
 
І Мікіта ў рэчку лезе,
За вадой ў вадзе ідзе.
Ногі ў твані, бы ў снезе,
Глыбіня па барадзе.
 
Толькі як і не ўтапіўся!
Вылез з рэчкі з-пад маста.
Хто пабачыў - то хрысціўся:
Чорт, ды толькі без хваста.
 
Вось дзянек: спярша напіўся,
Потым з неба паляцеў,
Ледзь у рэчцы не ўтапіўся...
Лепей бы ў турме сядзеў!
Мокры, дзікі і спужаны
Да свайго двара ідзе...
Час зацягне тыя раны...
А і не піў ен больш нідзе.
 
5. ПЧОЛЫ
 
Да ўсяго Мікіта здатны,
Працу розную рабіў:
І с жывелай быў уладны,
Ласкай браў, прутком не біў.
 
У хляве вялось паўнютка,
І бляяла, і няслось.
Тут каровы: Праўда й Чутка -
Малако з дваіх пілось.
 
Жыў парсюк па клічцы Чомбэ,
Бо характар меў дурны.
Тэрарыст - дабро без бомбы,
Усё шукаў сабе вайны.
 
Асаблівую ж ахвоту
Меў Мікіта пчол глядзець.
Не работу, а люботу -
Ён на пчол, як той мядведзь.
 
Даглядаў аж дзесяць вулляў,
Што ад дзеда дасталіся,
У паветры, быцам кулі,
Пчолы каля іх віліся
 
Толькі добрыя то кулі
Ласку кветачак няслі.
Ад прыроды, бы матулі,
Лепш частунку не прасі.
 
А ад пчол увага трэба:
Як, калі і што зрабіць,
Бо яны бліжэй да неба.
Пчол глядзець - дабро тварыць.
 
І Мікіта з пчол дзівіўся,
Паважаў за розум, спрыт,
Іх здабыткам ганарыўся,
У вулей лезе - твар адкрыт.
 
Бо дыханнем не смуродзіў,
Удень гарэлкі ў рот не браў.
Крышку ціхенька адводзіў,
Надта й дыму не пускаў.
 
Ведаў хітрыя павадкі
Ды і талент даглядаць.
І трутні да мёду падкі -
Нельга сілы ім даваць.
 
А галоўнае у працы,
Каб не даць дарма гуляць.
Як і нам часамі, братцы,
Галаву сваю заняць.
А калі прагледзеў тэрмін -
Не паставіў новых сот,-
Тут пабачыш пчолаў нервы,
Ім і мёд не асалод.
 
Загудзяць, пачнуць раіцца,
Хату новую шукаць,
Са сваім народам біцца-
Цяжка іх тады суняць.
 
У Мікіты ўсё па чыну,
К пчолам часта выхадзіў:
Даць ім новую вашчыну.
Працай глупства вывадзіў.
 
І катаў нямала мёду,
Па пуду ў вуллі кідаў
На зіму, бо знай прыроду-
Возьмеш больш, як болей даў.
 
А аднойчы, ужо пад восень,
Здаўся выпадак такі:
Госць прыйшоў, каго не просім,
Што аб двух нагах ваўкі.
 
Захацеў украсці мёду,
У цемры ў вулей ён залез.
Мусіць, розуму , бы лёду,
У душы - багняны лес.
Пчолы ж глупства не даруюць,
Папаўзлі туды-сюды,
Абляпілі і шныруюць
Ад штаноў да барады.
 
Ды пачалі моцна джаліць
І з усіх бакоў пякуць.
К злодзею якая жаласць?
Стаў шукаць той пяты кут.
 
Не было такога разу,
Каб зладзей да хаты бег,
І за зло прасіў адказу,
У дзверы лез, бы мыш у мех.
 
Ай-яй-яй, крычаў, ратуйце!
Шчыра літасці прасіў:
"Лепш ў турму заарыштуйце",-
Нават нема галасіў.
 
Ды пакуль Мікіта сцяміў,
Хто шукае тут турму,
Шчэміцца , бы чорт, у яму,
Далі пчолы "мёд" таму.
 
Што рабіць за небараку?
Сталі вопратку здымаць.
Даць бы выспетка пад с....,
До ўжо большым не спужаць.
Вынеслі ў садок адзенне,
Бо пчалу з яго не зняць.
Ёсць нікчэмнае насенне,
Паглядзець - злаўрэдны таць.
 
Просіцца:"Даруйце, дзядзька,
І ты, цётачка, прабач.
Каб не ўведаў толькі бацька -
Выпіша другі калач".
 
Ды на вёсцы хто ўкрые?
Хлопцу крыўды не ўняць,
Бо малыя і старыя
"Пчаламёдам" сталі зваць.
 
7. ДОКТАР
 
Лік гадоў бяжыць няспынна:
Лета - хутка і зіма.
Так яно і быць павінна,
Калі горачка няма.
 
І Мікіта жыў нямала,
Шмат пабачыў, многа чуў,
Нешта шлях яго мінала.
Усе сказаць бы, ды змаўчу.
 
Але здарылася ліха
Невядомае раней.
Хоць крычы - выходць ціха,
Нешта булькае з грудзей.
 
Запякло яму ў роце,
Ні глытнуць, ні пасядзець.
Ногі, быццам у балоце,
І усяго бы змяў мядзведзь.
 
Упершыню Мікіта хворы-
Не было раней таго.
І здаецца дзень каторы
Свет не радасць для яго.
 
Жонка гоніць, каб лячыўся,
Сусед жару паддае:
"Пад дажджом ты мо змачыўся,
І чахотка настае".
 
Спрабаваў Мікіта лазню,
Але справа не ўдалась,
Быццам сам сябе абразіў,
Рука парыць не ўзнялась.
 
Мусіў ехаць да шпіталю -
У райцэнтры відны дом.
Некалі там бачыў кралю:
Уся у белым, бы анёл.
 
На высокія прыступкі
Цяжка лезе, бо баліць.
Дыхае бы ў тыя дудкі,
Толькі неяк трэба ж жыць.
 
За дзвярыма, мусіць, доктар
Пры халаце, відам - знаць.
К ёй Мікітка бокам, бокам,
Бо не знае, як тут стаць.
 
Доктарцы усе тлумачыць:
Дзе баліць і як пячэ.
Ды яна яго не бачыць
І не слухае яшчэ.
Кажа: "Я тут прыбіраю.
Усе ж толькі бруд нясуць".
І на чобат пазірае.
Як на вёсцы гразь мінуць?
 
Адно ліха не бывае:
Мала што ў грудзях пячэ,
Дык яна сваім даймае -
Дбай пра чобаты яшчэ.
 
Апусцілісь неяк плечы,
У чарзе ледзь дастаяў.
Квіток далі - там палечаць.
І сказалі каб чакаў.
 
Час ідзе, людзей чародка,
Усе таўкуцца ля дзвярэй.
Доктар , пэўна, усяродку.
Лепш жыві, ды не хварэй!
 
Каго ў дзверы выклікаюць,
Нехта ходзіць, бы дамой,
Небаракі ўсіх чакаюць,
Той знаемы, гэты свой.
 
А Мікітку зноў турбота:
На аўтобус каб паспець,
Бо сягоння жа субота.
Як тут быць, чаго хацець?
І калі ужо пабачыў,
Што без просьбы прападзе,
Ён да прыбіральшчыцы - аддзячу.
Мо яна як правядзе?
 
Тая носам крутанула,
Але кажа: "Памагу,
Год нямала тут мінула,
Усіх знаю, усё магу".
 
Шусь яна за тыя дзверы,
Пабыла - ды да яго.
Нешта дастае з паперы,
Кажа: "Тут найперш ўсяго.
 
Гэту штуку стаў пад руку
Ды глядзі, раўней трымай.
Ён пакажа ўсю навуку,
Бо паспееш яшчэ ў рай"
 
Тую палачку шкляную
Затаўхнула праз каўнер,
Ды заціснула рукою.
І зявіўся к ёй давер.
 
Цётка раіць не спяшацца:
Нешта трэба паглядзець.
З медыцынай добра знацца,
Яна скажа - што хацець.
І
І Мікіта зноў чакае,
Толькі чуе - памагло.
Крыху глотку адпускае
І ад сэрца адлягло.
 
Тут І час якраз да рэйсу.
Не спазніцца б - будзе горш,
Бо няма да вёскі рэльсаў,
І таксі не ўбачыш тож.
 
І Мікіта так рашае:
Калі стала памагаць,
Тую штуку патрымае,
Вернецца калі аддаць.
 
І кіруючы дадому,
Асцярожненька ішоў,
Бо той лек лячыў свядома -
Сродак добры ён знайшоў.
 
Чым далей - здароўя болей.
Медыцына хвор змагла,
Што нядобраю той доляй
Узяць хацела з-за вугла.
 
Жонцы кажа: "Не турбуйся,
Зараз лепей не пытай.
Будзь ласкава, то пасунься
І паспаць спакойна дай."
 
Той прыбор дастаў адранку-
Вось ў чым навукі соль.
То не дзірка з абаранку,
Бо пасіліў гэту боль.
 
За пастаўленныя лекі
Цётку добрым ўспамянуў.
Няшмат трэба чалавеку.
Ён аддзячыць не мінуў.
 
Сабраў ў торбу пачастунак:
Сала, яйкі, каўбасу.
Да шпіталю ўзяў кірунак:
За дабро - дабро нясу.
 
Адшукаўшы тую цётку
(Выцірала з вокнаў пыл),
Расказаў, што усяродку
Больш з душы не цягне жыл.
 
І аддзячыў за падмогу.
Што рабіць, каб не ўрачы?
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цётка кажа: слава Богу,
Што тэрмометр лячыў.
 
7. САМАГОНКА
 
За дзяцінствам стане сталасць,
Дні за працаю бягуць.
Не ўбачыў, як і старасць -
Хутка пенсію дадуць.
 
І Мікіта так мяркуе:
Каб было як ў людзей,
Юбілей свой адсвяткуе,
Сабярэ радню, дзяцей,
 
Брыгадзіра і брыгаду,
Сябрукоў, з кім бавіў час.
А калі б пабачыць раду,
Запрасіў бы ён і Вас.
 
Да святочнага пачыну
Парсючка забіць пара.
Ён любіў, каб чын па чыну,
Не з жабрацкага двара.
 
У жанок свая праграмма:
Напячы і што зварыць...
Нават нейкая там "рама"
Стане стол як мае быць.
 
Трэба нешта і ў чарку -
Сам Мікітка меру знаў.
Каб вяселле не ў сварку
Ля дваіх бутэльку стаў.
 
Магазіннай крыху ўзялі
Для начальства, напаказ,
Бо другі намер трымалі.
Каб было пітво якраз,
 
Трэба выгнаць самагонкі.
Жонка ўсё зрабіць магла.
Цёк струменьчык тонкі-тонкі,
Браў - бы палкай з-за вугла.
 
Параўнаць яе з "маскоўскай"?
Можа, хто і скажа - лепш.
Самагонкі ж водар свойскі:
Чаку выпі - добра зеш.
 
З натуральнага прадукту:
Бульбы з хлебам, ды дражджэй.
І з якога глянеш пункту -
Што сваё, то даражэй.
 
Так лічылася на вёсцы.
Мусіць, праўды не мінеш.
Там пазнаюць, што принес ты,
Бо паміж людзей жывеш.
Ды не ўсе дабра жадаюць,
Зайдрасць блудзіць між людзей.
Чалавека каб аблаяць
Знойдзецца заўжды зладзей.
 
Заявіў ён на Мікітку,
Самагонку памянуў,
Што ён вораг самы скрытны
І што час такіх мінуў.
 
Знаць да ўлады, то вядома,
Не умела пасабляць.
І калі прыйшла да дома -
Мусіць, нешта зноў забраць.
 
Тых "гасцей" к сабе не клікаў,
Ды й не час за стол садзіць.
З участковым трое лікам,
Пратакол - як мае быць.
 
Кажуць: ёсць сігнал пісьмовы,
Што такі ты і сякі,
Самагоншчык адмысловы,
Сам нячыстае рукі.
 
Наш Мікіта не спужаўся.
Кажа: "Вам яно відней,
Як я жыў, за што трымаўся
У чаканні лепшых дней.
Самагонкі знаць не знаю,
Бо яе няможна піць.
І таксама Вам не раю:
Невядома чым смярдзіць"
 
Сельсавечтык кажа : "Хлусіш,
Самагонка мае смак.
Піць атруту не прымусіш"
Ён да чаркі быў мастак.
 
Атрымаў за то заўвагу,
Каб не надта гаварыў,
Не на то звяртаў каб ўвагу
І, наогул, пільным быў.
 
Пашапталіся і кажуць:
"Будзем скрозь яе шукаць,
Бо ўсё роўна абавяжуць
За "сігнал" адказ трымаць".
 
Што не зробіш пад прымусам?
Знаў Мікіта розны час.
Ён прыціснуў вусны вусам-
Разумнейшы быў за нас.
 
Кажа: "Гэта Ваша справа,
Мне спрачацца не з рукі.
Самагонка ўсе ж атрава,
Лепш вады папіць з ракі."
Пачалі глядзець у хаце:
Хто за печку, па кутам.
Часам, лепш таго не маці,
Што дабром не стане Вам.
 
Сцямілі залезці ў яму:
Пад падлогу зроблен лаз.
І адтуль дасталі флягу,
Што ёсць ўсюды, мо і ў Вас.
 
Ажно твары пасвятлелі:
Дужа рады, што знайшлась,
Бо вядомы вопыт мелі,
Самагонка ў што лілась.
 
Абступілі флягу шчытна,
Адчынілі і глядзяць,
Як паўнюсенька наліта,
Застаецца пробу зняць.
 
Сельсаветчык выпіў меру
Ды не ўцяміў, што здалось,
Кружку даў міліцыянеру.
Той папіў - вадой пілось.
 
Трэці іхні не паверыў,
Зачарпнуў глыбей, папіў.
Раз глытнуў, другі адмерыў -
Не было падобных дзіў!
 
Самагонка быць павінна
І па месцу, і па ўсім,
Ды яе ў вадзе не відна,
Як не ўбачыш ўлетку зім.
 
Тут Мікітка ім тлумачыць:
"То вада, ды ад бяды.
Просіць і яго прабачыць,
Што увалок ваду сюды.
 
Летась , як памерла цёща -
Шмат бабулька пражыла, -
Цёткі мылі яе мошчы.
Тая то вада была."
 
І сказалі, каб трымалі
Чым нябожчыцу абмыць,
Бо такую мэту малі:
У год магілачку паліць".
 
Што тут сталася з "гасцямі":
Верне выпітае ў рот.
Без прымусу ходам самі
Бягом з хаты ў агарод.
 
Больш Мікітка іх не бачыў...
Рагатала ўсё сяло...
Добра юбілей адзначыў...
Самагонкі до было...
 
8. ЛАЗНЯ
 
Як любіў Мікіта лазню!
Жонка кпіла - да бяды:
"Пэўна б, тыдзень не вылазіў,
Жару дай табе й вады."
 
Хоць не ўсё, ды, можа, праўда:
У духу дух адпачываў,
Як зрабіўшы справу ладна,
У лазні венікам махаў.
 
Тапіць лазню - гэта штука,
Бы вяселле рыхтаваць.
Тут асобая навука.
Можна сесці, ды не ўстаць.
 
Спакваля сякуцца дровы,
Нават пойдзе што з гнілля.
Непрыдатны кол дубовы,
Каб мець жару апасля.
 
Дапамогуць хто з вадою,
Нанясуць, Мікітка ўлье
У бак, ля печы што прыстроіў,
Таўкатня , бы у вулле.
 
Разальюць, вакол натопчуць,
Гоніць іх Мікітка прэч.
За ўсім патрэбны вочы,
Непрастая гэта рэч.
 
Наскяпаў сухенькіх стружак,
У жарле шалашык склаў
І агеньчык туды рыжы,
Быццам анёла, паслаў.
 
З легкім трэскам занялося -
Болей дроў тады падклаў.
Дым пад столлю і ў носе.
Той анёл бы дябал стаў.
 
Ужо да печы не далезці,
Ды й патрэбы ў тым няма.
Можна крышачку прысесці.
Лазня топіцца сама.
 
І плывуць кругамі думкі
Пра дзяцей і за жыццё.
А ці лазні то стасункі?
Пэўна ж - лазня не мыццё!
 
Прагарэала і ачахла,
У катле вада кіпіць.
Тут і венікам запахла -
Час вугольчыкі заліць.
А галоўнае чакае.
Душа ные і свярбіць,
Разам з целам каб ад края
Свежым венікам пабіць.
 
Ну і парыўся Мікіта,
Знаць, сябе не шкадаваў.
Вадой плёхаўся з карыта,
Пару болей паддаваў.
 
Парыць цела - лашчыць душу.
Вось шчаслівае жыцце.
Асабліва добра ў сцюжу
У цеплым раі забыццё.
 
Быў выпадак, як с ахвоты
Ледзьве вылез за парог,
Паваліўся на сумёты,
У снезе ачуняці змог.
 
Адмахаўшы у ахвоту,
Чыста мыўся спакваля.
Чакаць новую суботу.
Пачынаць усё з нуля.
 
І з лагодным спадзяваннем,
Што жыццю канца не знаць
Лазню скончыў апрананнем,
У хату ішоў адпачываць.
 
9. КУКУРУЗА
 
Трэба сеяць кукурузу,
Бо прыйшоў такі загад,
Быццам бы сярпом па пузу -
І ніхто не вінават.
 
Той парой Мікіты доля
Брыгадзіра замяняць.
Самому сабе няволя.
Лепей сеяць ды араць.
 
На пасадзе ж, бы сабака,
Мусіш лаяць і кусаць,
Ды, як пісар - небарака,
Змест дурных загадаў знаць.
 
Там пісалі, што ў дзяржаве
Будуць рэкі з малака
І ў важнейшай гэтай справе,
Каб не звалялі дурака.
 
Кукурузу сеяць хітра
І падлеткам палявым
(Ці тут ўцяміш без паўлітра?)
Стаць квадратна-гнездавым.
 
Што за дзіва і адкуля?
Ды малюнкі ўжо вісяць,
Дзе зярняткі, нібы кулі,
У пачатках зіхацяць.
 
І з раёна грозна звоняць,
Што кукуруза мае быць.
А не то ўсіх пазвольняць.
Без загадаў, як пражыць?
 
Дзе ж пасеяць - невядома.
То не справа, а г...,
Бо на полі і ля дома
Усе ўжо расце даўно.
 
Нават бульбу пасадзілі,
Рунь зялёным зіхаціць.
З аграномам скрозь хадзілі -
Зроблена як мае быць.
 
І травы расце даволі,
Толькі часам усё сабраць.
З кукурузай як няволя...
Бо раней бы трэба знаць!
 
Ды дурное ўсё такое:
Сілай робіш - да бяды.
Не дадуць палям спакою,
Не мінуць ім лебяды.
Трэба нейкі знаць ратунак
(На Мікітка - галава,
У якой нямала думак,
І за то яму хвала).
 
Аграному раіць выйсце:
Паміж лесу поле ёсць.
Хто пабачыць паміж лісцяў,
Ці там ёсць заморскі госць?
 
Краем пройдзем з кукурузай
Сеялкай туды-сюды,
Для начальства з тоўстым пузам,
Мо тады мінём бяды.
 
І указ часткова споўнім,
Не такі ўжо будзе грэх,
Бо не станем дурнем поўным
Рунь псаваць курам на смех.
 
Як рашылі - так зрабілі.
Толькі толку не было.
Па гароху пасадзілі -
Поля край бы памяло.
 
Потым так і засталося:
Бы сцяна стаяў гарох.
У кукурузе ўсё сплялося,
Больш сурэпкі бачыць мог.
За вясной настала лета,
І па зводках ўсё расце.
То не добрая прыкмета -
Часам лепей быць ў "хвасце".
 
І нядоўга клікаць ліха.
Раптам звоняць - госці к Вам,
Каб не думалі, што ціха
Можна рады даць палям.
 
У камісіі абкома
Ад навукі прадстаўнік.
Ён праверыць ўсё , свядома,
Пастаноў які вынік.
 
З кукурузай найважнейша,
Бо яна ўратуе ўсіх,
І да шчасця шлях далейшы
Стане з ей без ўсякіх ліх.
 
Старшыня страшней халеры
Бугаём праз стол раве.
Што рабіў - усё без меры,
Зараз нават зводку рве.
 
І крычыць, што памыліўся,
Бо варожжа тут рука.
Трэба б - ён і лобам біўся:
Усе павадкі дурака.
Глупствам глузд не пераможаш.
Ды ці можа выйсце быць?
Аграном, бы конь без вожжаў,
Да Мікіты зноў бяжыць.
 
Просіць:"Дзядзечка, ратуйце.
З кукурузы сорам-срам.
І няведама, што будзе
Ад начальства ўсім нам".
 
А Мікіта яму кажа,
Каб не надта ўжо хварэў.
Часам шлях раўнютка ляжа,
Потым блудзіць між трох дрэў.
 
Для камісіі дарога
Па-над рэчкай, цераз лес.
А ў рацэ той ракаў многа,
Каб за імі хто палез.
 
Тут і стане ўсім цікава.
Ракаў зварым на кастры.
Можа, зладзіцца там справа:
Есці ракаў усе майстры.
 
А да ракаў пойдзе чарка,
Для размовы стане час.
Лепшы, чым любая сварка...
Ракі выратуюць нас!
Налавілі ракаў хлопцы
У назначана той дзень.
На ўсе здатныя малойцы,
Нават цень пусціць ў пляцень.
 
І Мікітка ладзіць месца:
Тут цяпельца распаліў,
Ды пасцілку зладзіў сесці.
Глянуў - сам сябе ўхваліў.
 
У вядры вада бульбоча,
Ракі красныя , бы медзь.
Павылуплівалі вочы -
То не ў норах ім сядзець.
 
Разам пеняцца прысмакі:
Соль, крапіва і ўкроп.
Што смачней за тыя ракі?
Не сказаць,хоць зморшчы лоб.
 
Дзеі ўсе ідуць па плану,
У час камісію вядуць.
Аграном спыніўся, глянуў:
Быццам дзіва скуль-небудзь.
 
У камісіі таўсцейшы
Адразу носам закруціў.
Да вядра падбег жвавейшы-
Водар за вярсту хадзіў.
А Мікіта ўсіх вітае,
Расказаў пра вольны час,
І прысесці запрашае:
"Хоць у нас не як у Вас".
 
Знекуль вырасла паўлітра,
Ракі грудай - пар ідзе.
І далей ужо не хітра
Угадаць па чарадзе:
 
Як вучылі ракаў есці,
Чуўся часты чарак звон,
І як выпілі па "дзвесці",
Кожны знаў-галоўны ён.
 
Як хвалілі і спявалі,
Як вучоны капялюш
Стаў казаць пра часу хвалі
І заснуў, хоць руш-неруш.
 
Нехта лез, каб пакупацца,
Без штаноў, але ў плашчы.
Тут Мікіта стаў баяцца:
Пойдзе к ракам на харчы.
 
Ішла размова да змяркання.
Тоўсты стаўся танцаваць,
Зачапіўся за карэнне
І пад куст зваліўся спаць.
Побач хроп даўно вучоны.
Нешта снілася яму,
Бо часам пляскаў у далоні
І ўверх узнімаў нагу.
 
Маладзейшы з той каманды
Перад чаркай роў "ура",
Страшыў усіх замежнай бандай
І што пройдзе іх пара.
 
Былі спробы ісці да дзевак
Хоць куды - ў далёкі клуб.
Ды ўзрост бліжэй да дзедак
(Часам сам сабе не люб).
 
Аграном таксама ўпіўся,
Уставаў, як што казаў,
Усе збіваўся і садзіўся-
Разам словы не вязаў.
 
Толькі як жа тут Мікіта
Змог цвярозым прасядзець?
Чарка і ў яго наліта
Ды з крыніцы - трэба ўмець.
 
І такое разуменне
Выйшла з ракавай яды,
Што ніякага сумнення-
Мінавалі той бяды.
Кукуруза зталась збоку-
Ці было там да яе.
Што пабачыш пяным вокам,
Той ляжыць, а хто пяе.
 
Што камісія прызнала,
Чуў адзіны старшыня.
Зведаў гонару нямала,
Ззяў - бы далі медаля.
 
Толькі сорамна калгасу,
Што "ЧЫРВОНЫ іх МАЯК"
З невялікім цягам часу
Быў празваны "Пяны рак".
 
10. ЖЫТА
 
Цяжка выбіцца, кім мог бы.
Так і здарылася з ім:
Хоць быў здатны да вучобы,
Знаў навукі восем зім.
 
Потым розныя турботы.
Толькі ў вольныя часы
Да чытання меў ахвоту.
Кніжка - бы кашэль з лазы.
 
Тут і ручка, і пачатак,
Там старонкі, бы пруткі,
Ды малюнкаў адпячатак,
І паміж усім радкі.
 
Накладзецца кошык думак,
Часам надта неблагіх,
Знойдецца ў душы кірунак,
Быццам сам прыдумаў іх.
 
У газетцы ўсё другое,
Добрага не хоча знаць.
І шукае што благое,
Чым настрой лепш сапсаваць.
 
Шанаваў Мікіта кніжкі,
А газетак не любіў:
Замест думак там адрыжкі,
Быццам брудам хто абліў.
 
Ён аднойчы быў у канторы
І вялікі кніжак стос
Згледзеў там у агранома,
Той іх згроб, кудысьці нёс.
 
Каб не ў грубку на падтопку...
Далікатна паспытаў,
А ці можна глянуць троху?
Той зірнуў і колькі даў.
 
Кніжкі то былі - парады,
Як касіць і што расціць...
І стварылі каб брыгады,
То ўдвая пачнуць даіць.
 
Іх адклаў убок Мікіта...
Быццам вучаць лыка драць.
Як удвая? Адно з карыта,
Малако адкуль узняць?
 
І сярод друкарскіх ведаў
Згледзеў дзіўную адну.
Там пісалась - глупства дзедаў,
Што аралі цаліну.
Бо араць зусім не трэба:
Травы , лес і так растуць.
Зверху ёсць найлепша глеба,
Нельга ўглыб яе вярнуць.
 
Плуг клялі, як недарэку,
Бо не трэба ён зусім
Ні зямлі, ні чалавеку,
І пара растацца з ім.
 
Тут Мікіта розум страціў,
Бо ўсе жыццё араў.
Знаць, каня дарма гарбаціў,
Лепш на дудачцы б іграў.
 
А далей яшчэ пісалась,
Што галоўнае зрабіць:
Каб рунь радкамі кіравалась.
Поўнач-поўдзень мае быць.
 
І калі адверху гумус-
Неараная зямля-
Пад магнітавым прымусам
Цуд пабачыцца здаля.
 
Стаць раслінам бы асілкам,
І з зярнятка стане сноп,
Што не ўсім узняць асілкам.
Зерне будзе быццам боб.
Нашы людзі цудам вераць.
Знаў вучоны кандыдат,
Што наўрад ці хто праверыць
Змест яго дурных парад.
 
А Мікіта вырашае
Сеяць жыта паласу
Па навуцы, што вяршае
Казку пра ўраджай-красу.
 
Праўда, розуму хапіла
Толькі з краю метр заняць
(Жонка і за гэта кпіла),
Усё астатняе стаў араць.
 
Роўна поле тое сеяў,
У поўнач строга кіраваў.
Зерне перад тым правеяў
І найлепшае сабраў.
 
Поле добра праскародзіў,
І праз тыдзень узышло:
На ўзараным - бы ў гародзе-
Паласа - як памяло.
 
Уся ўзялася травою
Жыта быццам сірата,
Бо слабенькае такое,
Таўшчынёй з вусы ката.
 
Так к жніву і засталася
Пустазелля паласа,
Палягла, пераплялася,
Зрэдку ўбачыш каласа.
 
А Мікіта робіць вынік:
Плуг застанецца заўжды,
А зрабі як той разумнік,-
Убачыш поле з лебяды.
 
Знаць сялянскую навуку
Не ад кніжак, ад зямлі,
Што й жалезнаю рукою
Улады знішчыць не маглі.
 
11. ЛЕКІ
 
У Мікіты зноў няўдача,
Бо не так , як у людзей.
Ракам ходзіць, нават скача,
Як бязногі той Мацвей.
 
І ухапілася знянацку.
Ранкам з ложку стаў уставаць-
Тут і стрэліла , як качку,
Паваліўся нібы спаць.
 
У паясніцу чорт патрапіў.
І ляжы - нікчэмны куль.
Стогне, зубы сашчапіўшы,
Хоча ўстаць - выходзіць нуль.
 
А ўвосень спраў аж восем:
Ад зімы ўсё схаваць.
Ураджай у Бога просім,
Толькі й рукі трэба даць.
 
Бульба ж дзівам урадзіла,
Бо саджалі са свячой.
Жонка ўжо капаць хадзіла,
Ды ці зробіш шмат адной?
 
Разагнаў сусед барозны,
Неяк змог Мікіта ўстаць.
І паўзе, бы рак той грозны,
Жонка на яго крычаць:
 
"Калі хворы, то лячыся.
Кажуць, спіну трэба грэць.
І па полю не тапчыся.
Во: паўзе, як той мядведзь".
 
Мо яна казала праўду-
Паляжаць ды пахварэць...
Свая ж праца без нараду.
Селяніну як ўсядзець?
 
Ды й любіў Мікіта бульбу
І капаць, і даглядаць.
Чуўся водар сэрцу любы
Ад зямелькі благадаць.
 
Як у вайну спалілі вёску:
Жыта попелам ляжыць.
Ды бабуля ім казала:
"Бульба цэла-будзем жыць".
 
І бярэ Мікіта кошык,
На каленях у баразне
Праграбе ды крыху рушыць.
Добра бульба, бы ў сне.
 
А як кошык набярэцца,
Кліча жонку: занясі.
І далей паціху прэцца-
Разагнуцца - не прасі.
 
Так да вечара капалі:
Весялей, спарней дваім.
І за снеданнем гадалі,
Што назаўтра будзе з ім?
 
А зварылі свежу бульбу -
Смаку - лепей не бываць!
Спярша чарачку-галубу,
І груздом яе замяць.
 
З маласольным агурочкам
Сала роўненька ляжыць,
Тоўстым беленькім шнурочкам
Усё само у рот бяжыць.
 
І ад бульбы пар уецца,
Бо яе няма глаўней.
Бульбяным наш край завецца,
Марцыпаны не смачней.
 
Дзіўна жыць не белым свеце,
Каб было з чым параўнаць:
Раз банан прывезлі дзеці,
Далі бацьку паспытаць.
Надта перад тым хвалілі,
Што карысны, дзіўны смак.
Для Мікіты - рот у мыле,
І хто есць яго - дурак.
 
А назаўтра, бы учора
Толькі рухацца вальней.
У полі з ранку да вячора
І назад прыйшоў раўней.
 
У трэцці дзень працоўных лекаў
Стаў Мікіта бы заўжды.
Больш не ходзіць недарэкай,
Не было былой бяды.
 
Што здароўю паспрыяла?
Мо навука дасць адказ?
Для жыцця пілюляў мала-
Тут усё ў першы раз.
 
Для сябе ж Мікіта знае:
Тую боль Зямля зняла.
Што ўсё ўсім рашае,
Без чаго жыцця няма.
 
І ад бульбы дапамога,
Ды ад сала,агуркоў.
Усё добрае ад Бога
І з Зямлі сваіх бацькоў.
 
12. ЧАПУХА
 
Былі розныя выпадкі
На Мікітавым вяку...
Каб мець добрыя аладкі
Зерне мелецца ў муку.
 
А ад гэтага памолу
Трэба полю ўзрасці.
Як прыпомніць ад малога-
Хлеб - галоўнае ў жыцці.
 
І вакол зярнят уецца
Несканчаны кол турбот.
Дарам хлеб нам не даецца,
Сам не скочыць проста ў рот.
 
Патрабуе шмат старання.
Каб зямельцы дагадзіць,
Ад усходу да змяркання
Трэба нешта ўсё рабіць.
 
І сялянскую навуку
Ведаў добра наш народ.
Працу не ўспрымаў за муку,
Рэдка бачыў недарод,
 
Ведаў час араць і сеяць
Ды калі касіць пара,
Змалаціць, затым адвеяць,
Справы ля свайго двара.
 
Толькі як прыйшлі калгасы
(І Мікіта быў юнак),
Памянялась хуткім часам,
Павярнулась усё не так.
 
На загадах і праклёнах...
То бяжы, то раптам стой...
І што скажуць па раёнах,
То важней , чым розум свой.
 
Як даіць і што пасеяць
Цверда раіць тэлефон.
Ды прыедуць , каб праверыць,
Ці варожы тут заслон.
 
І аднойчы наш Мікіта
Вез у брычцы на кані,
Хто шукаў такіх "Бандытаў",
Трос душу са старшыні.
 
Сам плюгавенькі, насаты
І картава гаргытаў.
Правяральшчык быў заўзяты,
Часта раіў, шмат пытаў.
Усё яму не да спадобы,
Як рабілася, што расло:
Захацелі тут свабоды,
Слухаць - ваша рамясло."
 
Толькі з часам па размове
Змог Мікіта зразумець:
Рэвізор дурны, панове,
Хлебароб, як той мядзведзь.
 
Жыта рунь назваў травою,
Ноччу каб паслі кароў,
І удвая ўзрасціць надоі:
Даіць часцей - хоць з носу кроў.
 
І такою вось лухтою
Да паўдня язык трапаў.
Ды Мікіта той парою
Уздумаў : не на тых напаў.
 
І давай ён забаўляцца,
Уставіў слова, потым два.
Старшыня пачаў баяцца:
Што, як высветліць да дна?
 
А Мікіта баяў байкі:
Назім бульбу пасадзіў,
Толькі каб не зелі зайкі
Усю зіму ганяць хадзіў.
Сашчапіў гуркі з лазою-
Ёсць гуркі, ды горкі смак.
Як прасоляцца расою,
Кожны зесці не дурак.
 
Надта ўвадзіліся сабакі-
Не дагледзіш - ўсе зядзяць,
Бо гуркі ім за прысмакі
Мала што ўдаецца ўзяць.
 
Правяральшчык пільна слухаў
І мічурынцам назваў.
А Мікіта скроб за вухам
Ды галоўны сакрэт даў.
 
Каб даіліся каровы
Удвая, а то за трох,
Прабор трэба адмысловы:
Акуляры ім між рог.
 
Ды не проста акуляры,
А каб колер даць травы.
І, як бачыць дзедка стары,
Стануць вочы, бы ў савы.
 
Крышку сена ёй падкінуць -
Яна ўбачыць цэлы стог.
Ды і сена можна мінуць:
Скот салому есці б мог.
І прымаць яе за сена.
Колер будзе, бы трава.
Пацячэ аж з роту пена,
Як пабачыць корм здаля.
 
Правяральшчык тут сумеўся:
А як страціць акуляр
Ды пабачыць корм, што еўся.
Ці кароў не кіне ў жар?
 
Тут Мікіта пагадзіўся:
Зрэдку гэта можа быць
(Вінт ад рогу адвінціўся).
Тых кароў прыйдзецца біць.
 
Каб другім не расказалі,
Што даіць няма з чаго.
Бо як чутка пойдзе далей,
Стране бы ў тым кіно
 
Старшыня скраснеў ад смеху,
Ды маўчаў, трымаўся ледзь.
Успомніў у кіно пацеху.
Так прыдумаць - трэба ўмець.
 
Як раз ехалі ля поля -
Усё у сурэпцы і цвіце.
Не заўсёды ўдасца доля:
Не своё - так і расце.
Правяральшчык аглядзеўся,
Што такое запытаў.
Старшыня зусім сумеўся,
Вочы сплюшчыў, быццам спаў.
 
А Мікіта глянуў бокам,
Ускінуў руку ад вуха:
Зерне знекулі здалёку,
У нас завецца ЧАПУХА.
 
Правяральшчык шморг алоўкам-
Ён усё пісаў у тэтрадзь.
На вазу сядзеў нялоўка -
Усё на смех, куды ні глядзь.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ён назаўтра ўранку зехаў...
Потым сходка навярху...
Во было ў раёне смеху
Як звалі сеяць ЧАПУХУ.
 
13. ПЕРАДАВІК
 
Хто мацней каня працуе?
Ён і возіць, і арэ.
Толькі з ласкай ці шанцуе?
Што з сабой у хлеў бярэ?
 
Адпачыць ды сена зесці,
Хоць да працы розум ёсць!
Пражыве гадоў за дзвесце,
Застанецца конь бы госць.
 
Спадару сялянскай працы
Мала дзень за днем гарбець.
Каб было чаго старацца
Трэба дальні розум мець.
 
Ведаць працу быццам сродак
І не толькі для яды.
Не - то стой, як конь-угодак,
Мо мінеш якой бяды.
 
Так Мікіта разважае:
Ці дарма конь жылы рве?
Во, мядзведзь, усіх пужае,
Ходзіць лесам, ды раве.
 
Зімку спіць - мінуе холад.
Улетку ягады, грыбы,
І не ведае пра голад-
Дзень да вечара абы.
 
У прыродзе ж усё разумна:
Конь працуе, птах пяе.
Жыць між працы не так сумна ,
Час жывой крынічкай бе.
 
З лежабокі мала проку –
Ёсць такія між людзей,
І з якога глянеш боку,
Той гультай сабе зладзей.
 
Вось і думай, дзе сяродка –
Конь, мядведзь, ці чалавек.
Для каго найбольш салодка
Пражывецца Божжы век?
 
Можна доўга тут спрачацца,
Ды дарэмна траціць час.
За любую працу брацца
Лёс сялянскі мусіць нас.
 
Што да мэты – нешта будзе.
Вечна трэба хлеб расціць.
І пакуль жывя людзі,
Сэнс штодня каб лепш зрабіць.
Год той выдаўся няпрсты.
А калі інакш было?
Паспыяць умовам росту
Добрай працай быць магло.
 
І з вясны Мікіта ў полі,
Толькі нанач прыязжаў.
Не з прымусу – добрай воляй
Зямлю лашчыў, абрабляў.
 
Быў адказны ён за бульбу:
Няньчыць трэба, бы дзіця.
З ёй забудзешся пра гульбы,
Часам справіцца б хаця.
 
Падабраў сяброў – брыгаду
Трох адказных мужыкоў".
Бы сабе, не па нараду
Селянін рабіў з вякоў.
 
Восенню памеўся вынік,
Як прыйшла пара капаць:
Бульбіны – з гарлач–цадзільнік,
Пад кустом іх больш як пяць.
 
Як скапаць такую сілу?
Дык студэнтаў прывязлі,
Лямант з смехам, таўканіну.
Працаваць, між тым, маглі.
Маладому што сагнуцца –
Хутка кошыкі нясуць.
Мыш пабачылі – во людцы,
З піскам некуды бягуць.
 
І Мікіта з тым народам
Адчуваўся маладзей.
Мудра зроблена прыродай,
Не пакіне без надзей.
 
Ды пабачыў ён аднойчы
За адным дзяўчом бяду:
Топча бульбу, браць не хоча,
Робіць грэх, а не яду.
 
Не хацеў дзяўчо сароміць,
Ззаду ціха падышоў.
Яна абцасам захароніць–
Ён грабецца – і знайшоў.
 
Як пабачыла – скраснела
(Што Мікіта ўслед шукаў),
Нават на раллі прысела
І хавае твар у рукаў.
 
Кажа: "Дзядзечка, прабачце,
Больш не буду так рабіць".
Бульба ж – нашае багацце,
Не таптаць яе – любіць.
Дружна ўправіліся, парою
Лепшую здалі ў раён.
Там насыпалі з гарою
Мусіць, не адзін вагон.
 
План здалі і за суседзяў,
Дзе травой усё зарасло.
Тут і ўспомніш пра мядзведзяў,
Убачыш іхняе рамяство.
 
А Мікіту ухвалілі
І пазвалі ў раён.
Там на сцэну пасадзілі,
Маўляў, герой ураджаю ён.
 
Далі грамату і грошы,
У прыклад ставілі другім,
Што такі ўжо ён харошы
Бульбавод – не роўня ўсім.
 
Нават сакратар райкома,
Нібы дзеўку, цалаваў.
Не пусціў у канцы дадому,
На банкеце быць сказаў.
 
Там раённае начальства,
Лепшых некалькі старшынь,
Словам, сённяшняе панства,
З простых, можа ён адзін.
На сталах стаіць багата,
Выпіць ёсць і закусіць.
Тут і пачалося свята.
Лепш не станеш і прасіць.
 
Сакратар сказаў прамову,
Сплёў усё ў адзін клубок:
Бульбу з партыяй , карову,
І каб лён убралі ў срок.
 
Папляскалі па камандзе,
Дружна чаркі паднялі.
Усталі, быццам на парадзе–
Піць гарэлку ўсе маглі.
 
А далей зусім цікава:
Бы ў лазні калатня.
Злева пюць, запелі справа,
Між сабою ўсе радня.
 
Там дзяўчына з камсамолу
Счырванела як бурак.
Абшчапіў і хіліць долу
Яе стары сівы грак.
 
Нейкі ў гальштуку стараўся
Даказаць усім, што ён
Усю дарогу памыляўся,
Ды не польскі ён шпіён.
Сакратар, падпершы вушы,
Мо глядзеў, а мусіць, спаў.
Нос наліўся нібы груша,
Чуб ад выпітага ўстаў.
 
Мусіць, старшыня калгаса
Яго торгаў за рукаў.
Абяцаў дабавіць "газа"
І ў атаку з ім гукаў.
 
Хто той вораг – невядома,
Толькі згоду усе далі:
"Жонак жа пакінем дома,
Каб пашкодзіць не змаглі.
 
Бо ў атаку трэба хутка.
Не – то вораг уцячэ,
Ці якая пойдзе чутка,
Ці яшчэ што....ваабшчэ..."
 
З выгляду дырэктар школы,
Тоўсты, лысы і ў ачках,
Стаў казаць, што пойдзе голы,
Каб атака дала страх.
 
Трое сталі распранацца,
Каб яшчэ страшней было.
Толькі як за гузік ўзяцца –
Пальцы быццам бервяно.
З той няўдачы адзін плакаў,
Двое сталі танцаваць
І забыліся пра атаку.
Нехта ў міску клаўся спаць.
 
Во, даюць, а быцца зверху
Разумней павінны быць.
Той хто выдумаў ім веру,
Не сказаў, ці можа піць.
 
А Мікіта – то з хітрынкай,
Чарку ўздыме – ды пад стол.
Вылле там, хоць дармавінка,
Усю выпіць ён не вол.
 
Зацягнуляся то вяселле,
Звечарэла, люд не ўняць.
Кажуць, што гарэлка – зелле,
А што лечыць – не паняць.
 
У галаве мазгі прамеюць,
Свет змяняецца зусім.
Некаторыя ж умеюць
Піць штодня, то гора ім.
 
А Мікіту адно рупіць,
Каб патрапіць як дамой.
Валацуга спіць дзе-небудзь,
Саладзейшы ж ложак свой.
Ён паціху стаў пытацца,
Можа хто ў дарогу ёсць.
Перадавіком жа добра звацца,
Ды не вечны кожны госць.
 
Так і кажа ён суседу.
Той усхапіўся і крычыць:
"Бульбаводу...слава ...свету...
Бульбу трэба замачыць!"
 
І давезці каб з пашанай
Не да вёскі, проста ў дом,
Той вязе, хто меней пяны,
А машыну дасць райком".
 
Аж утрох вязлі Мікіту,
Бачыў іх упершыню.
У кішэнях па паўлітру.
Столькі піць – куды каню!
 
І прысталі з пажаданнем
Спаць застацца ў хляве
Каб на сене аж да рання
Вольны дух ім у галаве.
 
Ці ж другое што дакажаш?
Ледзь сцягнуў гасцей у гумно,
Даў па коўдры – дзе там ляжаш?
Куры ходзяць, ёсць г...о.
 
Абы пуню не спалілі...
Паваліліся, як кулі.
Дух стаіць, бы спірт разлілі.
Гэта ж столькі піць змаглі!
 
А адранку – глянь бараны.
У валасах салома, бруд,
Топчуцца – дзівіцца срамна.
А на вёсцы строгі суд.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
 
І суседзі выдумлялі:
Во ідзе перадавік...
Ды паспаць у хлеў гукалі...
Каб да славы не прывык.
 
14 . СЕНА
 
Усё рабілася па камандзе.
Недзе зналі навылёт:
Колькі яблынь трэба ў садзе,
Колкі сотак у агарод.
 
Улада строга вырашала,
Як на весцы трэба жыць.
Ёй было заўсёды мала –
Каб яшчэ чым прышчаміць
 
Здаўна ведала, што пройдзе.
Брала ўсё, што можна ўзяць.
Як казалі ў народзе:
Выйме душу добры зяць.
 
Усе часы спазнаў Мікіта,
Больш галечу і бяду.
З аднаго было карыта
Мелі ўсе адну яду.
 
Для сябе хапала бульбы,
Хоць не скажаш, што прысмак,
Ды штодня да сталу люба,
Без яе б зусім ніяк.
 
Не пражыць і без кароўкі.
І не толькі малако,
Дасць ля хаты водар свойскі –
Ля кароў жыццё цякло.
 
І справдвеку так зяднала
Быт сялянскі і кароў:
Вёска статак сустракала,
Кожны чуў знаёмы роў.
 
Круглы год з каровай справы:
Лета пасвіць – не гуляць,
Доўгі дзень ля статка стане,
Рана ўстанеш выганяць.
 
І зімой яе праведаць:
Сена даць і папаіць,
Ды калі цяліцца ведаць.
За кароўкай будзеш жыць.
 
Да вясны збярэцца гною –
Без яго не ўраджай.
Неяк так сваёй парою
К гною бульбачку саджай.
 
Усё дабром, а не няволяй,
Бо своё яно і ёсць.
Ды не будзе сена болей –
Тут жывеш, а быццам госць.
Улада выдала загаду:
Сена толькі ў калгас.
І яшчэ даюць параду
Збыць кароў у добры час.
 
Стала мутарна Мікітку,
Да каровы выйшаў у хлеў.
Яна мордай пхнецца ў світку:
Хлеба лустачку там меў.
 
І пачаў яе пытацца:
Што рабіць і як жа быць?
Без цябе мне як застацца?
Ёсць загад каровак збыць.
 
А яна бы разумее –
Уздыхнула і глядзіць,
Толькі што сказаць не ўмее.
І аддаць яе забіць?
 
Нізавошта, нешта будзе,
Бо далёка да Масквы.
І няўжо й то мы нялюдзі?
І навошта нам мазгі?
 
Не знайсці такую сілу,
Каб жыццё перамагла.
Не загнаць жывых ў магілу,
Як не стрэліць з-за вугла.
Толькі як пражыць без сена?
Што зімой карове даць?
Бачыш, як улада ўмела
Ды навошта не паняць.
 
Каб знайсці якое выйсце,
Да Савося скіраваў.
Той з вады сухенькім выйдзе –
Знаўся майстрам хітрых спраў.
 
Ён раней калгас пакінуў
І пайшоў у леснікі.
Там амаль прыгнету мінуў,
Хабар знаў сякі-такі.
 
Ды жыццёвы вёў кірунак.
Дровы браліся праз яго.
Найчасцей – за пачастунак.
Ці ж ёсць грошы ў каго?
 
Лесніку каня давалі –
Гэта быў глаўнейшы дар.
І на працу вольнасць зналі,
Толькі б ў лесе не пажар.
 
І Мікіта да Савося:
Па сусецку – магарыч.
Пасядзелі, як вялося,
Чарка – да размовы кліч.
Расказаў Мікіта гора,
Што не ведае, як быць.
Быццам бы стаіш ля мора,
Шмат вады, ды не папіць.
 
Час настаў якраз для сена,
Толькі дзе яго касіць,
За калгас рашае Пленум –
Не дадуць, ім лепш згнаіць.
 
А з Амерыкі не возьмеш,
Хоць і план яе дагнаць.
Перагнаць саромна, божа ж,
Будзе ж ...здаль відаць.
 
І Савось на гэта кажа:
Ім у Амерыцы цяжэй.
Там машіна сена вяжа
І драбніць паміж нажэй.
 
І кароў машына доіць –
Малако цячэ ў трубу.
А калі збярэцца досыць,
Масла бе, вярні губу.
 
Знаў Мікіта пра суседа,
Што на выдумкі мастак.
Ды калі між двух бяседа –
Ты брашы, ды ўжо не так.
Зараз час , што не да спрэчкі:
"Можна будзе накасіць,
Добрая трава ля рэчкі,
І няма каго прасіць."
 
Ёсць лужок паміж кустамі,
Дзе рака пятлю дае.
Толькі справа паміж намі,
Каб ніхто не чуў яе.
 
Ды не усё. Яшчэ задача:
Нам рабіць з галінак корм.
Толку – бы бязногі скача,
Ці схаваны снежны ком.
 
Толькі план па сельсавету:
Леснікам галлё вязаць,
А не то зжывуць са свету,
Як пачнеш супроць казаць.
 
І Савось падводзіць вынік:
Можаш сена скрозь касіць,
А замест патрэбны венік –
Баш на баш, як мае быць.
 
Наш Мікіта ледзь паверыў,
Што знайшоўся шлях такі.
Накасіў , як сам адмерыў,
І ўжо стаяць стажкі.
За галлё узяўся крута:
Знізу зрэзаць – росту даць.
Тут бярэзніку раўнютка,
Ды не штука і звязаць.
 
Навязаў з крутней, тугога,
Як вучыў малога дзед.
Два вазы галля такога
Звез з Савосем у сельсавет.
 
Быў з раённае газеты
Нават сам карэспандэнт.
І працоўнаю пабедай
Ён назваў "сей прецедент"
 
Што ў канцы – ды як заўсёды.
Каго венікам карміць?
Бо каровам ад прыроды
Сена дай, вады папіць.
 
Венікі зіму ляжалі,
Ужо вясною, ад бяды,
Каб агнем не зашугалі,
Звезлі іх, не для яды,
 
А ў лазню да майстэрні.
Хуткім часам мужыкі –
Па суботах шляхам верным
Білі спіны і бакі.
Зваліся "венікі Савося"...
Праўды нават тут няма...
Рад Мікіта, што ўдалося
Сена ўзяць замест галля.
 
15. ЯБЛЫКІ
 
Не ўсё ад рук залежыць,
Розны час спазнаў народ.
Хто пашле, як быць належыць,
Ураджай ці недарод?
 
Не зародзіць – вельмі дрэнна.
Нават можна галадаць.
Працы шкода, што дарэмна,
Шмат рабіў, – нямя што ўзяць.
 
А бывае па-другому,
І не хочаш, а бяры:
Яблынькі ў садку ля дому
Урадзілі без пары.
 
Аж галлё да долу гнецца
У Мікіты ўпершыню.
Ды куды з дабром падзецца?
Радасці – бы плуг каню.
 
Увосень спраў збярэцца восем:
Сеяць жыта,ўсё скапаць.
Не жыцця без працы просім,
Каб паспець, ды рады даць.
 
Яблыкі ж трасуцца долу
Кожны дзень па кашалю.
Назбіраў у павець ля дому,
Не ўправіш – быць гніллю.
 
Жонка, што магла, зрабіла
На варэнне і скрылькі.
Толькі іх такая сіла –
Не ўправіш у дзве рукі.
 
Для сямі не трэба столькі.
Скрыні поўны адабраў–
Іх не меншае ніколькі:
Яблык Бог без меры даў.
 
У Савося тая ж справа:
Шкода яблык, бо гніюць.
Зараз быццам бы забава–
Ўзімку ласкай успамянуць.
 
Знаць дабро ў кожнай зяве,
Як да справы падысці.
Счулі ў радыёабяве:
База ёсць, куды звязці.
 
Тут ад радасці суседзі
Сыплюць яблыкі ў мяхі.
Верылі, бы тыя дзеці,
Ураджай не за грахі.
 
Раз узрасло, то людзям трэба,
І псаваць яго не след.
Не за кару, што ад неба ,–
Так вучыў калісьці дзед.
 
Запраглі сваю кабылку
Ехаць уранні з халадком.
Мяхі значаць без памылкі,
Склалі іх на воз радком.
 
Едуць дзядзькі, разважаюць,
Кажуць планы без бяды:
Грошы з яблык атрымаюць,
Рэчы купяць і яды.
 
І к абеду ўжо ў раёне,
Нехта базу паказаў.
Там машыны, ёсць і коні,
Мітусня, бы мух спужаў.
 
Вось удвух нясуць карыта,
Кучай рэжуць шкло адно.
Насцеж дзверы, усё адкрыта,
Ды парадку не відно.
 
Горла рве шаферскі хлопец,
Груз завёз, ды не туды.
Нейкі дзядзька плюнуў: хопіць!
Цэглу браў, купіў бяды.
 
Скрозь пабітая, крывая,
Сыплецца з яе пясок.
Нехта здек такі стрывае?
Не на дом яе, у лясок.
 
А галоўны толькі квокча
З тэлефонам за сталом.
Ён пра цэглу знаць не хоча,
Бо не ён будуе дом.
 
Дзядькі выбралі хвіліну,
Як прыціхла валтузня,
Падыйшлі прыгнуўшы спіну,
Просяць яблыкі каб узяў.
 
Той не глянуў, толькі буркнуў:
"Няма тары, трэба ждаць."
Бы пацук кудысьці юркнуў –
Больш няма каму казаць.
 
Дачакаліся да змяркання –
Справа з возу ні на крок.
Заставацца тут да рання?
Бо у восень ранні змрок.
 
Надта харч з сабой не бралі,
Яблык згрызлі – не яда.
Каб мяхі іх не пакралі
Спяць на возе – вось бяда.
Як ні ляжаш, усюды мулка:
На мяху ці ля яго.
Вось дык выдалася "прагулка",
Ды й халодна звыш таго.
 
І сядзяць дзядзькі , бы гракі,
Спрабавалі размаўляць.
Лепей згрызлі б іх сабакі,
Яблыкі, як так здаваць.
 
Думалі, прайшло паўночы,
Глянулі – дванадцаць бе.
Быццам сон і лезе у вочы,
Ды ратунку не стае.
Неяк робіцца аж млосна,
І няма чаго хацець.
А з душы, бы ніткі з кроснаў,
Цягне, рве, як той мядзведзь.
 
Ды знайшлося адно збаўленне
(Так павінна быць заўжды):
Дзед, бы божае зяўленне,
Вартаваць прыйшоў склады.
 
Як пабачыў, прывітаўся,
Закурыў, адкуль спытаў,
З нешта зразу засмяяўся,
Новы лад той ночы даў.
 
Расказаў, як ішоў на варту,
Бачыў пяных двух хлапцоў,
Што цягнулі не для жарту
Па пуку з лазы дубцоў.
 
Думаў, што зрабіці кошык.
Кажуць: лекі для сябе.
Будуць жонкі вышэй ножак
Сцебаць, бо навошта пе.
 
Завязалася тут размова
Пра здарэнні, пра сяло.
Неяк спакваля, талкова
Слова к слову пацякло.
Дзед у дзяцінстве жыў у вёсцы,
Раскулачылі сямю,
Выгналі як быў, у сарочцы,
За Сібір, на Калыму.
 
Што пабачыў – не раскажаш.
Толькі цудам жыць змаглі.
Побач з сябрам спаць паляжаш –
Няма зранку, павялі.
 
На вайну пайшоў у штрафную,
Ранены ў плен папаў.
Лес сцяжынку слаў такую,
Што не раз зусім канаў.
 
Ды нічога, усе мінулась.
Зараз гора – не бяда.
Каб былое не вярнулась.
Час не спыніш, ён вада.
 
Шлях жыццю не загародзіш,
Працячэ любы заслон.
А старому– крыху ходзіш,
Рады будзь за гэты плён.
 
А у Вас якія справы?
То сядзіце тут ў начы?
Яблык здаць вязлі дзяржаве –
Не бярэ, хоць гвалт крычы.
"Трэба ждаць", – сказаў, пабачыць".
Вось сядзім, замест каб спаць.
Засмяяўся дзед, тлумачыць:
Не "чакаць" сказаў, а "ждаць".
 
Тут усё і зразумела.
Каб Вам яблык зразу здаць,
У слове "ждаць" ёсць два аддзелы:
Вы чытаць павінны "даць".
 
Па другому будзе цяжка,
Бо парода іх адна:
Перш сабе адвесіць важка,
Зможа – выкрадзе да дна.
 
І яны на гэтай базе,
Бы ў рассадніку клапы.
Можа, стол той у заразе –
Крадуць усё, хто там ні быў.
 
Як насмокчацца, мяняюць,
Ды не чутна, каб у турму.
Дзе такіх і сабіраюць,
Пэўна ж, выгадна каму.
 
Вы таму не трацце часу,
Хабар дайце дзе– які.
А не то не будзе спасу –
Загрызуць, хай іх ваўкі.
За размовай час укрыўся,
Стала крышачку віднець.
Чэрад птушак разлятаўся,
Хутка к выраю ляцець.
 
Прыбіральшчыца з анучай
Скрозь грыміць сваім вядром.
Дзед пайшоў збудзіці ўнучкаў,
Пэўна, у кожнага свой дом.
А Мікіта і з Савосем
 
Думаюць, як хабар даць.
Каб сваё аддаць – і просім,
Дзе такое можа стаць!
 
Як зявіўся той начальнік
(Быў Савось смялейшы кум)
Кажа :"Вам мяшочык яблык,
Каб к зіме не мелі дум".
 
Стала зразу ўсё другое –
Сам вядзе, квіток дае:
"Разгрузіць пасобяць двое.
Убок адкладзеце мае".
 
Ну а дзядзькам што за ліха,
Толькі шкода што мяшка.
Кажуць так, а толькі б ціха,
Ды дадому праў важка.
 
Пакуль ехалі – рашылі,
Што не будзе толку, брат.
Не сваё – бы рот у мыле.
Хто дзяржаве вінават?
 
16 ЦЫГАН
 
У даўні час было цікавей,
Бо вальней жыццё цякло.
Грэла сонейка ласкавей,
Неба ззяла быццам шкло.
 
Часцяком шумелі грозы,
Кветкі на лугах цвілі,
Былі гнуткімі бярозы...
Там буслы гняздо звілі.
 
І сялянская парода
Цверда знала працаваць.
Бо адзіная ж прырода:
Узрасло – пара збіраць.
 
Скрозь круцілася гэта кола
Без штуршкоў, само–сабой.
Зерне сеяла, малола,
Рукі цешыла касьбой.
 
Зразумець, не надта лёгка.
Часам літасці прасіў.
Пра касу была гаворка:
Хай бы чорт яе насіў.
 
І адна падмога – коні.
Зараз трактарам аруць.
Толькі на сваім загоне
З канём болей сабяруць.
 
Трактар хутка абрабляе,
Рве і топча, нібы дзік...
Глеба ласку адчувае.
Можа трактар ёй вялік?
 
Так Мікіта думаў уночы.
Як заснеш? Каня няма,
Таму сон не лезе ў вочы,
І на волі бы турма.
 
А ўлада выдумляе,
Усіх гоніць у калгас.
Там свайго ніхто не мае,
Пюць з крымусу кіслы квас.
 
Ля суседняга мястэчка
Калгас зроблен з цыганоў.
Не ўзрасла на полі грэчка,
Табар зерне памалоў.
 
А пасеялі мякіну –
З яе вырасла трава.
Дзе цыгану гнуці спіну?
Вачмі круціць, бы сава.
І прачуў адтуль Мікіта:
Цыган коней прадае.
Як заўсёды, шыта–крыта,
Дзе ўзяў – справы не твае.
 
Як купіць, каб не падмана?
Быў бы конь, і можна жыць.
Хоць ў страшна браць у цыгана,
Ды конь у краме не ляжыць.
 
Болей недзе ўзяць скацінку,
Неяк рызыкі мінуць.
Звязаў грошы ў хусцінку,
Больш пазычыў – план вярнуць.
 
І паехаў да мястэчка
У папутнай, на мяшках,
Дом знайшоў, там выган, рэчка,
І цыганкі ў платках.
 
Цыган выйшаў барадаты,
Па ўбранству не жабрак,
Люлькай пыхкае заўзята.
Запытаўся, скуль, ды як.
 
Што Мікітачку хавацца –
Расказаў усё як ёсць:
Не гульня ў сяле, а праца,
Калі ты спадар, не госць.
Спадару патрэбны рукі
І свядома галава.
Без вялікае навукі
На зямлі расце трава.
 
І ўсё жыццё на полі,
Каб пабачыць ураджай,
Не давай траве той волі,
Глебу лашчы, абрабляй.
 
Да зямлі патрэбна сіла,
І без плуга тут ніяк.
Каб зямля дабром радзіла,
Конь найлепшы ёй сваяк.
 
Цыган з ласкі засмяяўся,
З веку коней шанаваў,
І нічога не баяўся –
З коней свой здабытак маў.
 
Запрасіў Мікіту ў хату,
Там на лаўку да стала.
Даў увагу, быццам свату.
Чарка добрая была.
 
Ды размова ўсё пра коней,
Пра іх нораў, розум, спрыт,
Што працуюць добрай воляй,
Гаспадар каб іх быў сыт.
Цыган уздумаў выхваляцца:
Конь – ягона рамяство.
З ім няма чаго цягацца.
Тут Мікітку панясло...
 
Змалку вырас каля коней,
Як рабілі бацька, дзед:
Той каня спазнае болей,
Хто за ім ідзе ўслед.
 
Мала зверху красавацца,
Гойсаць, быццам памяло,
У баразне за плуг трымацца,
Каб убок не павяло.
 
А цыган аж усхапіўся:
З мужыком каня дзяліць?
Ведама ж, нямала ўпіся,
Па яго павінна быць!
 
І такая стала спрэчка,
Кожны цягне на сой бок.
Крыку, мо, на паўмястэчка.
Ды які са сварак прок?
 
І цыган тут прапануе:
Хто хутчэй каня ўпражэ,
Той тады няхай пануе.
Конь на кон, а ты – грашэй.
З тым Мікіта пагадзіўся,
Нават страху не было:
І жывеш, бо нарадзіўся,
Стане ўсё, што быць магло.
 
Цыган кліча, мабыць, сына,
Каб прынес два хамуты.
Запражом – і стане відна –
Я каня, другога ты.
 
Будзеш першы – можаш ехаць.
Не – то грошы аддавай.
Угавору мусіш верыць,
Слова даў, яго трымай.
 
Вось ляжыць па кучках збруя,
Ёсць сядзёлка і хамут.
Цыган к выгану кіруе.
Глядзь Мікітка – хітра тут,
 
Бо адзін хамут супоняй
Закруціўся за дугу;
Смаргануўшы крыху болей,
Навязаць вузлоў магу.
 
Так Мікіта здагадаўся
Пра цыганскі іх падман.
Ды не той мужык папаўся,
Не бязглузды стары пан.
Ён таму не доўга думаў,
Збрую месцам замяніў,
Злева ўправа перасунуў –
І з двара, бы там не быў.
 
Цыганы падводзяць коней,
Запрашаюць выбіраць,
Быццам цешацца пагоняй,
У якой іх не дагнаць.
 
Упадабаў сабе кабылку,
Маладая, мае стаць.
Не зрабіць далей памылку!
Яе згодзен запрагаць.
 
Па камандзе пачалося.
Цыган збрую выбіраў,
А Мікіту засталася,
Тая, што ўбок адклаў.
 
Хоць не надта быў цвярозы,
Рукі самі робяць ход.
Проста , – нібы сок з бярозы,
Ці як лыжку несці ў рот.
 
Усё зрабілася дасканала:
Хамут ускінуў, крутануў,
І патраціў часу мала –
Так цыгана ён мінуў.
Той з супоняй заплутаўся,
Выйшла то, чаго хацеў–
У свае сілкі папаўся
І хамут вакол вярцеў.
 
Стаў сярдзіты, нават плюнуў,
Сыну нешта гаргытнуў.
Той хамут аб землю кінуў,
З-пад ілба ваўком зірнуў.
 
Ды нічога не паробіш,
Напрасіўся ў нерат сам.
Як каго ў пастку ловіш,
Не засесьці б, дружа, там.
 
"Забірай, твая ўдача,
Змог цыгана абхітрыць.
Быў угавор – не будзе іначай.
Шкадаваць – ваду муціць.
 
Толькі надта не хваліся,
Што каня дарма памеў.
Свайму Богу памаліся –
Ён зрабіў, як ты хацеў."
 
І Мікіта кажа :"Дзякуй,
Пан-цыган за гэткі дар.
Вынік спрэчкі мог быць усякі–
Свайму слову ты спадар.
Толькі ёсць у нас прыкмета:
Як дарма чаго бярэш,
Быццам бы з другога света,
З ім дабра не нажывеш.
 
Ці не будзе пан ласкавы,
Узяць які–небудзь барыш.
Завяршэннем гэткай справы
Для людзей, аб чым маўчыш.
 
Усім скажу "купіў" , ды й годзе,
А за сколькі – думай менш.
Мінем чутак па народзе,
Бо без іх вальней жывеш".
 
Цыган успомніў пра дамову,
Абяцаў аддаць за так:
"Каб быць верным свайму слову,
За кабылку дай пятак.
 
Пяць капеек і даволі.
Я прадаў, а ты купіў.
Станецца па тваёй волі,
А не быццам бы ухапіў".
 
Мірам справу завяршылі,
І Мікіта стаў з канем...
Разумней нас продкі жылі...
Што не трэба, то мінем.
17. ВЯСЕЛЛЕ
 
Хутка ў працы дні мінаюць,
Справай поўніцца жыццё.
Век рабіць і коні знаюць,
Часам трэба забыццё.
 
Адшумелі лета, восень,
У склепе поўна , сена ёсць.
К часу заклік: мы Вас просім
На вяселле, Вы наш госць.
 
Час племянніку жаніцца,
Скончыў школу, адслужыў.
Трэба быць, не каб напіцца -
Усіх пабачыць, як хто жыў.
 
Стрэчы рэдкія з раднёю
Меў Мікіта, як і Вы.
Кожны з справаю сваею,
Ды радня не чорт сівы.
 
Моладзь хутка падрастае,
Сталасць старыцца хутчэй.
Снег з валос ніяк не тае,
А мінулае ярчэй.
 
Ці даўно былі ў адведках?
Нарадзіўся твой хлапец,
А вось зараз клічуць сведак.
Знаць вяселле не канец.
 
Стаў Мікіта рыхтавацца,
Густа змазаў чабаты.
Жонка скажа, у што ўбрацца,
Калі час ісці ў сваты.
 
Так яно і атрымалась,
Ёсць кашуля і штаны.
З чабатоў яна смяялась:
"Бач, надзеў, як бы з вайны!
 
Пойдзем купім чаравікі,
Не-то сорам за цябе.
У краме ёсць, каб не вялікі–
Будуць хлёпаць пры хадзбе".
 
Каб сказаць па самай праўдзе,
Кірзачы ён скрозь насіў.
Хто абутак лепшы знойдзе,
Паказаць бы папрасіў.
 
Да чабот ідзе ватоўка,
І ў любы сялянскі час
Ёсць заслона, хоць і тонка,
Што рабіць прымусіць Вас.
А вяселле не работа –
Тут патрэбна выгляд мець.
Каб яшчэ была ахвота
Пець, скакаць, бы той мядзведь.
 
Чаравікі далі мераць,
Толькі правую нагу.
Пару нельга, бо не вераць –
Мо, надзену , ды збягу.
 
Падыйшло, крыху няёмка,
Можна стаць, не ўпадзеш.
Хоць назе нязвыкла, ломка,
Ды не ў лес - гуляць ідзеш.
 
Тут жа ўзялі падарунак–
Металічны збан–гарлач.
Надта дзіўны там малюнак
І фігурак нейкіх скач.
 
Гэта жонка выбірала.
Ён навошта маладым?
"У кватэры будзе зала,
Гэты збан там дасць уздым."
 
Стаў Мікіта сумнявацца...
Той кватэры ім чакаць...
Будуць з гарлачом цягацца,
Мо для справы што ўзяць?
Толькі жонка настаяла:
Гэта ў нас ля лавак стол,
Маладым такога мала –
Прыгажосць стварыць вакол.
 
Ён не стаў дарма спрачацца,
Мо, гарлач і дасць красу.
Маладых вядуць вянчацца –
Гэтым шчасце на насу.
 
Маладое ўсё прыгожа,
Нават маленькі парсюк.
Толькі трэба асцярожна,
Долю не ўпусціць каб з рук.
 
Думкі розныя ў дарозе,
На вяселле шлях ляжыць.
Вось яны і на парозе,
Хата бы вулей гудзіць.
 
Мужыкі таўкуцца звонку,
Дзеці скрозь туды–сюды.
На сталах ці ўмесцішь іголку–
Столькі тут пітва, яды.
 
Гарманіст паціху грае,
Маладых чакаюць усе.
Кожны кожнага вітае,
Калатня, бы ў калясе.
"Едуць, едуць," нехта кліча–
Дзе бацькі, ікона ёсць?
Шчасця будучыні зыча
Па ўсей праўдзе кожны госць.
 
Так яно ў людзей вядзецца–
Маладым дабра жадаць.
І за гэта чарка пецца,
Дараць, хто што можа даць.
 
За сталамі госці кругам,
Чарак звон, вясёлы тлум.
Ды Мікіта трэ за вухам,
Узяў другі кірунак дум.
 
Ногі шчэміць, як кляшчамі,
Бо нацёр, пакуль дайшоў.
Зверху зеў бы ўсё вачамі,
Знізу пастку бы знайшоў.
 
Вось дык узялі чаравікі!
Жонку "ласкай" памянуў...
Страшыла, каб не вялікі.
Першы стол ён ледзь мінуў.
 
Перапынак робяць, танцы.
І кума Мікіту ў круг,
Закружыла ў сербіянцы,
Сам пляшы, не будзе слуг.
На вяселлі госці скачуць,
Зрэдку хто мяшком сядзіць.
Кажуць так: умеў бы танчыць
(бо рабіць і гора наўчыць)
Так яно , ды як жа быць?
 
Чым далей, нагам балюча
І пячэ,бы ўсунуў у вар.
Не чаботы ды анучы –
Закраснеўся нават твар.
 
Паплясалі , зноў саджаюць,
Сталі "горка" тут крычаць,
Ды па поўнай наліваюць.
Не спыніць, лягчэй пачаць.
 
Для Мікіты ўпраўду горка:
Чаравікі засцяць свет.
І якая тут гаворка?
Прышчаміў нагу сусед.
 
Ненарокам, зразумела,
Ды ці з гэтага лягчэй?
Нават у вушшу зашумела,
Ускры сыпюцца з вачэй.
 
Зубы сцяў і ледзь трывае,
А вакол вяселле, смех.
Часам так яно бывае:
Пакаранне не за грэх.
 
Ды адна бяда не ходзіць:
Пайшло крыва – будзе горш.
То прыкмета ў народзе –
З бедняка апошні грош.
 
І Мікіта адчувае:
Стала бура ў жываце.
Нешта зеў, што не спрыяе,
Забурчэла, бы ў вадзе.
 
Во папаўся дзядзька ў нерат!
Нават ногі менш баляць.
Вылезці ні ўзад, ні ўперад,
За сталамі ж ўсе сядзяць.
 
А суседзі скрозь частуюць,
Кума суне селядца.
Яго ж вушы адно чуюць:
Як даждаць таго канца?
 
Каб на волю, ды схавацца,
Ды прысесці дзе ў кустах.
Што як за сталом уср...ца–
Не прыдумаць большы страх!
Кума стала абдымацца.
Весяліся, гуляй радня!
А яму цяжэй трымацца,
Мусіць, не дажыць да дня.
 
У ваччу ажно цямнее,
Кішкі круціць у вузлы,
І нага ад болі млее.
Не сказаць, што проста злы.
 
Калі б мог падкінуць бомбу,
Бы замежны тэрарыст,
Каб усіх спужаць – і ходу,
То зрабіў і быў бы чыст...
 
...Аж не верыць – дачакаўся,
Запрашаюць зноў скакаць.
Да дзвярэй нячуць дапхаўся,
Ды праз двор бягом ўцякаць.
 
Хто б пабачыў гэта дзіва,
Як Мікіта калдыбаў:
Ногі ставіліся крыва,
Бег, ды часам прысядаў.
 
Вось хмызняк, няўжо збаўленне?
Ён туды, бы муха ў мёд.
Толькі бачыць шавяленне–
Хлопец з дзеўкай, каб іх чорт.
 
Даў убок, у лужу трапіў.
Між кустамі збег у роў.
Тут папругу ледзь расслабіў,
Сеў, ад лёгкасці зароў.
 
Жыць застаўся, мінуў сраму,
Чаравікі нес у руках.
Шыбаваў да дому прама,
Рады, што мінуўся страх.
 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Як пра гэтае здарэнне
Мне Мікіта расказаў,
Меў сурёзнае сумненне,
Каб хто блізкі не празнаў.
 
Нават жонцы невядома,
Чаму ён з вяселля збег...
Лепш няма, як быць ля дома.
Калі што – з сябе і смех.
 
18. ПАРСЮК
 
У жыцці сялянскім святы,
Хоць не шмат, а часам ёсць.
У такі дзень не заняты
Любы ў хаце добры госць.
 
Былі святы па нараду.
Прымушалі ў клуб хадзіць.
Пачыналася з дакладу:
Што жыццё як мае быць...
 
Усе паказчыкі ўгору...
Вораг страшны за мяжой...
Быць гатовым да адпору,
Ды трымаць мацней ружжо.
 
Тут Мікіта сумняваўся:
Як за мір ды ваяваць?
І да нас ніхто не рваўся,
Задарма каб сябраваць.
 
Так яны і прахадзілі
Тыя святы, без душы.
Быццам мёртвага будзілі,
Яму ж ціхенька ляжы.
 
І між тым было другое,
Ад жыцця не адарваць,
Простае і дарагое,
Што душою шанаваць.
 
У чарадзе сялянскіх святаў,
Без дурні, як мае быць,
Да калядных дней багатых
Парсючка пара забіць.
 
Быццам справа не святочна,
Ды такі ўжо яго лёс.
Можа, жыць даўжэй захоча,
Ды парсюк якраз што ўзрос.
 
Гадаваць далей без мэты:
Есць і есць, ды не расце.
Таму лепей на катлеты.
Студня смак і ў хвасце.
 
Саліць, смажыць стане жонка.
Для мужчын нарад стаіць:
Каб была тая пячонка,
Перш забіць, ды абсмаліць.
 
Усе рабілася ў парадку,
Меўся пэўны інструмент.
Той калоў, другі адзаду
Парсюка трымаў як след.
Смалілі з куля саломай
(Потым лампу завялі).
Стары спосаб адмысловы:
Той саломкай шэрсць палі.
 
Ды ўмяшаўся зноў Савося,
Мо сусед дабра хацеў,
Стаў вучыць не як вялося
І крычыць , аж лоб успацеў.
 
Што калоць нажом у сэрца–
Стары метад дзікуноў.
Свет увесь над тым смяецца,
Негры так не бюць сланоў.
 
Толькі стрэльбай ладзяць справу,
Каб жывёлу не спудзіць,
Бо пускае ў кроў атраву,
Як пачуе, што не жыць.
 
Наясіся таго сала–
Калаціцца будзеш год.
Толькі б пуза не парвала.
Хочаш, мо, такіх выгод?
 
Быццам бы раней не ведаў
Наш Мікіта з сала зла,
І не чуў бяды ад дзедаў,
З парсюка не як з казла.
З таго страху набярэшся,
Бо смярдзіць – сапраўдны чорт.
І напраўду,хоць зарэжся,
Не ўпіхнуць кавалак у рот.
 
Са свінні ж адны прысмакі:
Мяса, сала ды каўбух,
І сцягно, хоць і ля с...і,
Скопіцца – зясі за двух.
 
І Мікіта вырашае:
Адзін вынік мае быць,
Можа, стрэл і менш спужае,
Калі вешаць, ці тапіць.
 
А Савося дужа рады,
Паляўнічы грае дух.
Прывалок ружжо, зарады,
Парсюка вядуць удвух,
 
Быццам немцы партызана.
Біць жывёлу, можа, і грэх–
Лёс такі: пазней ці рана
Разабюць, як той арэх.
 
І Савося тут тлумачыць:
"Стрэлю з вуха ў галаву.
Нават раны не пабачыць:
Паляўнічы – ўсё магу".
Склаўся з стрэльбай, трахнуў выбух.
Парсюк лычам ткнуўся ў снег,
Рохнуў на апошні выдых,
Нагой тропнуў, быццам бег.
 
Бачыш, спрытна як патрапіў.
Савось стрэльбай аж патрос.
Хто б яшчэ табе падвабіў,
Не чашы , Мікітка, нос
 
Высталўяй на стол паўлітра,
Як пасмалім ды ўнясем.
Акуратна зробім, хітра,
Разумней, чым з тым ласём.
 
І далей ідзе па плану.
Прыняслі саломы куль,
Савось кажа:"Смаліць стану
Я дасюль, а ты – адтуль".
 
Запаліў, павёў, бы свечкай,
Закруцілася шэрсць, гарыць.
А Мікіта сыпле сечкай,
Справа йдзе, як мае быць.
 
Толькі здарыцца ад веку,
Што не ўздумаць, не сказаць.
Падхапіўся раптам вепрык,
Ды давай кругом скакаць.
 
Мусіць, з стрэлу адурэўшы,
Паляжаў ды адышоў.
Калі ж смажаць, бы яешню
Сілы новыя знайшоў.
 
І вішчыць, агонЬ шугае,
Пхнецца, каб схавацца ў хлеў.
Што рабіць – ніхто не знае,
Той парсюк страшней як леў.
 
Як ускочыць у салому,
То наробіць свежыны.
Гэтакі пажар ля дому.
Ледзь Мікіта ... не ў штаны.
 
Шугануў вядро з вадою,
Парсюка абліў , як мог,
Толькі з новаю бядою:
Кіпятком папаў між ног.
 
І цяпер крычаць да пары
Гаспадар і той парсюк.
Во папаўся, дурань стары,
Успёрся, бы мядзведзь, на сук.
 
А Савося хваць за стрэльбу,
Водзіць ёй туды–сюды,
Ды страляць ля хаты нельга–
Знойдзеш большае бяды.
 
Скрозь Мікіта жыў без лаю,
Словаў бруд не клаў у рот.
Мацюгнуўся тут з адчаю:
Супыніся, сукін кот.
 
Аж Савося здрыгануўся,
Рулю долу павярнуў.
Парсючок жа ў снег упхнуўся
І ў сумёт, бы ў вір, нырнуў.
 
Толькі ўбычылі кумпякі,
Што павінны мясам быць.
Знойдзе выйсце, мусіць, усякі,
Як жывым пачнуць смаліць.
 
І з-пад снегу там віскоча.
Нарабілі справы ўсім.
Савось зноўку стрэліць хоча,
У галаве ваяцкі дым.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ды Мікіта скончыў справу.
Снег адкінуў спакваля,
Старым спосабам па праву
Звёў пытанне да нуля.
 
Елі ўвечары пячонку,
Паміналі дзіўны дзень.
Каштавалі й самагонку,
Быццам справы і не дрэнь.
 
19. ЗАМЕЖЖА
 
Ведам ход жыцця ў калгасе:
То надоі, то жніво.
Але ў старым добрым часе
Нават дзіва стаць магло.
 
І аднойчы зімнім ранкам
Нёс Мікіта сена ў хлеў.
Тузік – хвосцік абаранкам–
Зарычэў, нібыта леў.
 
Невялічкі, дужа грозны,
Паказаў, хто гаспадар.
Што за госць у час марозны
Збіў быццё няхітрых мар?
 
Адагрэцца за сняданнем,
Выпіць кубак малака,
І праверыць нерат раннем,
Мо, чаго дала рака.
 
Ды дзяўчына ад канторы
К старшыні заве хутчэй.
Так знянацку станеш хворы
Ад начальніцкіх вачэй.
 
Стаў казаць, што прыйдзе потым,
Як управіць ля двара.
Дзеўка цягне за вароты,
Зараз жа ісці пара.
 
Быццам і не краў нічога,
Сэрца ў пятках стукаціць,
Цяжка цягнецца дарога
З думкай: што там можа быць?
 
Не здае мінуць прымусу
Селяніну ад улад.
Забіралі так да НКУСу
Што як зноў прыйшоў нарад?
 
Нават ногі здранцівелі,
Як ступіў у кабінет.
Старшыня і з ім у шынелі...
Зачыніўся белы свет...
 
З першых слоў пачуў Мікіта
(І такі стаў перапуд)
Пра граніцу, што адкрыта,
І за ёй нямала цуд...
 
Мусіць, возьмуць за шпіёна,
Не ўбачыш больш двара.
Адкуль гэткая праклёна
Заўсягды на спадара.
Усё чакае своёго часу,
Не за краты ды на суд.
Кажуць, гонар ад калгаса
Прадстаўляць наш просты люд.
 
Трэба ехаць у замежжа,
Там усім казаць пра мір,
Што жыццё ў нас заможна,
І не піць – хоць будзе пір,
 
Бо ў замежжы страшны вораг
Налье чарку і ўцячэ,
Нам вады наліць у порах –
Схочаш стрэліць – не пячэ.
 
Зноў Мікіта разгубіўся:
І за што яму трываць,
Калі порах намачыўся,
Мо, найперш па вуху даць?
 
Якраз біцца і не трэба,–
Той сказаў у шынялі.
Будзь у нас даволі хлеба,
Мы б і так перамаглі.
 
Зараз справа не пра гэта,
Потым скажуць, што рабіць.
Найперш трэба нам анкета,
З фатакарткай мае быць.
Тут Мікіта ўбачыў долю,
Як не ехаць да бяды.
Няма карткі – стане воля,
Дзень за днем, - бы ўсягды.
 
А ваенны засмяяўся:
Ёсць фатограф з намі тут,
Хоць і ты не дужа ўбраўся,
Падмалюе – стаў на кут.
 
Бы ў сне далей з Мікітам.
Пасадзілі ля сцяны,
Бліснуўшы агнем адкрытым,
Картку хуценька знялі.
 
Далі падпісаць паперу,
Колькі год і хто такі,
У партыю што мае веру
І не скочыць у бакі.
 
Адпусцілі ледзь жывога
Рыхтавацца і чакаць,
Бо ў замежжы скрозь трывога,
Там жывуць, бы з цёшчай зяць.
 
Як паволі ішоў дадому,
Быццам з ямкі,ды на свет.
Ледзь мінуў спужання стому–
Ад замежжа безліч бед...
І ўжо прайшло паўгода,
Стаў далёкім зімні дзень.
Перайшла ў цяпло прырода,
Хораша схавацца ў цень.
 
Дзе тут памятаць замежжа
У сялянскім коле спраў.
І Мікіту нават смешна,
Як спужаўся, што не краў.
 
Толькі раптам выклікаюць
Да райкому ў раён.
Там дакументы ўручаюць –
Дэлегат у замежжа ён.
 
Разглядзелі дома з жонкай
Пашпарт новенькі – з рукі.
З яго прозвішчам старонка,
Фатакартка – хто такі?
 
Жонка нават не пазнала –
Вочы ў бокі, кверху чуб,
Увесь у спузе – быццам джала
У губе, ці вырван зуб.
 
Знізу гальштук цісне ворат –
Зроду не насіў яго.
Дзеці ў смех: замежны вораг
Тату здасца без усяго.
 
Ды не скончылася смехам
Справа з тварам заадно.
Цягніком у замежжа ехаў
Чыста, утульна, бы ў кіно.
 
Хваляванне на граніцы
Утраіх ідзе кантроль.
Не прапусцяць і сініцы,
Бо ў іх адказна роль:
 
Затрымаць таго шпіёна,
Што украў смалы сакрэт,
Ці дазнаў ураджай раёна:
Меншы, чым прывозіў дзед.
І найперш пытаюць пашпарт–
Да ўсяго свая чарга –
Ім даведацца, ці наш ты,
Каб не ворага нага.
 
Ля Мікіты затрымалісь,
Пашапталіся ў баку.
Нешта ім не спадабалась
Межнік к шапцы ўзняў руку.
 
Прапануе выйсці вонку
На дазнанне за сабой.
І паказвае старонку,
Дзе пад штампам здымак твой.
 
Аж Мікіта ўзмаліўся,
Зноў не так, бы ў людзей.
Хай бы нехта заступіўся –
Ён ніякі не зладзей.
 
Кажуць : не тваё аблічча,
Там на картцы нейкі чорт.
Экспертыза хай падлічыць
Яго вочы, вушы, рот.
 
І адзначыць адмыслова,
Мо на здымку збеглы зэк,
Што машыну скінуў з рова,
Ці што лес без спросу сек.
Вось і ссодязь на дарозе,
Знойдзеш дзе назад білет?
Гэта ж ехаць не на возе –
Стаў нялюбым белы свет.
 
Прыйдзе з сорамам дадому,
Засмяе ўсё сяло,
Не павераць жа, вядома,
Што такое быць магло.
 
Так Мікіта разгубіўся
І такі напаў бянтэж,
Быццам у панеўку ўваліўся,
Хоць бяры жывога рэж.
 
Нават вушы паабвялі,
Не казаць ужо пра нос.
Мурашы за спінку грызлі,
У жываце бурчыць панос.
 
Ды старэшы ад кантролю
Раптам кажа: "Нешта ёсць".
Як артыст другую ролю
На іх глянуў новы госць.
 
Трэба чуб яшчэ ўзлахмаціць
І глядзець убакі пільней,
Быццам кот у новай хаце,
Ці як слуп паміж палей.
А Мікіта ўжо гатовы.
Чуб і сам задраўся ўверх,
Стаў зусім як той , каторы
Даўся лбом аб пыльны мех.
 
Прыглядзеліся, параўналі–
Стаўся новы чалавек.
Перайначваць здання хвалі,
Бо няма ад жаху лек.
 
Атрымаў дазвол у замежжа,
Адпаведны ў пашпарт знак
Ад дзяржавы. Можа й смешна,
Няўжо трэба ёй дурак?
 
Разважаў Мікіта потым,
Што дарэмна меў нарад
Усё жыцце рабіць пад потам,
Баючыся ўсякіх улад.
 
Што пабачыў за мяжою,
То зараз не расказаць.
Не здалося там чужою
То жыццё, што нам не маць.
 
З жыватом былі пытанні
Мо з пужання, ці з яды.
Усюды бег да прыбіральні,
Быццам качка да вады.
 
Толькі меўшы асалоду
У зручнасці і чысціні...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Можа, і трэба так народу,
Каб з павагай бачыць дні.
 
20. СТАРШЫНЯ
 
Простае жыццё на вёсцы
У сялянскім коле спраў.
Быццам лісце на бярозцы
Верне к сонцу – як ні стаў.
 
За сабой вядзе паволі
Пэўнай безліччу турбот,
Без якіх бы суп без солі,
Што сілком піхаеш у рот.
 
Ды стварылася ў калгасе
Супраць спраў наадварот.
І ўжо ва ўсякім разе
Скрозь быў у полі недарод.
 
Ёсць на ўсё свая выснова,
Чуў Мікіта шмат прамоў:
Што ні год – то пастанова,
У светлы шлях калгасам зноў...
 
Там асобую адказнасць
Надавалі старшыні...
У працы разам будзе радасць,
Калі мудры ў вышыні.
 
Ды ў Мікітавым калгасе
Старшынёў змянілась шмат,
Знойдзенных у нядобрым часе,
Ці на то быў дрэнны сват?
 
Іх прывозілі аднекуль,
Быццам з фабрыкі якой,
Дзе іх пёк няўмелы пекар,
І мясіў адной рукой.
 
Скрозь былі ў белых бурках
І з падпахі рос партфель.
Вытваралі – бы ў прыдурках,
Ім спрыяў няспынны хмель.
 
Бо пілі ўсё занадта,
Частавалісь як маглі.
Быццам адзначалі свята,
Ці каго перамаглі.
 
Усіх Мікіта не запомніў,
На адзін нібыта твар:
Вузкі вочы, шчокі поўны,
Нос чырвоны – падаў у вар.
 
Аднаго прывезлі ў зімку
Ад раёна на вазку.
З паўнаважаным ў абдымку
Ішлі ў кантору пад руку.
Хуценька сабралі сходку,
Расказалі: хто, адкуль.
Як убачыць, што ўсяродку,
Ці крутне калгасны руль?
 
Старшыня той быў з Усходу,
Крый жа Божа, каб не свой.
Прыклад падаваць народу
Мог аднекулі герой.
 
Працаваў раней у канторы,
Мо на шчотах што лічыў,
Для рахунка, знаць каторы
Нейкі дурань навучыў.
 
Веды меў у сялянскай працы
З нейкіх курсаў тыдні тры.
А чаго яму баяцца?
Усюды ж ёсць павадыры.
 
Вытупаў з трыбуны грозна,
Заклікаў і ўжо пужаў,
Што ён возмецца сурёзна,
Усім пакажа, дзе мяжа.
 
Планы выканае ўдвое,
Створыць з вёскі новы цуд.
А калі што не якое,
То ўтворыць скоры суд.
Усіх паздыме і за краты:
Ходзяць ворагі кругом.
Забароніць нават святы,
І няхай хоць з неба гром...
 
Каб трымаць калгас у напрузе
Яму трэба мець "казла"...
(Пры такім вялікім пузе,
Каб машына скрозь вязла).
 
І пакуль ішла прамова
Брыгадзір Мікіту ўзваў,
Ды на вуха адмыслова
Даручэнне перадаў.
 
Трэба строіць пачастунак
Для начальства – старшыні.
Мо пакажацца ратунак
Для жыцця ў наступны дні.
 
"Сабяры на стол паесці,
Парсюка ж нядаўна біў ?
Мы гарэлку будзем несці,
Ты сваёй каб прыхапіў:
 
Лепей дзве хай застануцца,
Чым не хопіць той, адной,
Самагонку стаў, як упюцца,
Зразумееш той парой".
Вось ужо начальства ў хаце,
Ля стала нібы свае.
Слова першае трымаці
Старшыня з кута ўстае.
 
І пачаў казаць пра рыбу:
Быццам вудзіць ён мастак,
У гэтай справе каб без хібаў,
Трэба знаць падсекчы як...
 
"Можна больш злавіць у сеці,
Хоць напісан забарон,
Ды мы ж, ведама, не дзеці...
Лепш ганяй дурных варон."
 
Памянуў пра лоўлю ў нерат,
Дзе браць лепшых чарвякоў,
Расказаў дзе ў ракаў перад,
Як браць месца для жакоў.
 
Для чаго ён баяў байку,
Зразумець ніхто не мог.
Ды ўсё ж лепей, чым пра "гайку",
Ці пра той "баранаў рог".
 
Выступаў бы ён да рання,
Ды ішоў прыемны пах
Ад святочнага снядання,
Ці ж тут трэба пеўчы птах?
Без ніякія высновы,
Старшыня стакан кульдык
(Як піў стары, так і новы),
Селядзец у роце знік.
 
Толькі раптам папярхнуўся,
Счырванеў і стаў кашляць,
Нават папалам сагнуўся,
Ледзь той кашаль змог уняць.
 
Кажа: "Не ў тое горла
Чарка першая пайшла,
Во, прападкам ліха пёрла".
(Прыказка яго была).
 
Потым гэтага "прападка"
Усюды чуў увесь калгас.
Было ў якасці дадатка
Слова з бруду кожны час.
 
Брыгадзір Мікіту шэпча:
"Не прыдумаць , што рабіць,
Ці ж то ведамыя рэчы,
Як у дзве глоткі будзе піць".
 
Так яно далей і стала:
"Стой сюды, чаго стаіш?"
На ўсё крычаў, што мала,
Скрозь шчаміў, бы кошка мыш.
І зусім настала ліха:
У гвалце справы не ідуць.
Скрозь адна неразбярыха,
Не вада ў балоце – муць!
 
Бо няма свайго кірунку
Што рабіць у пэўны час.
Не знайсці ніяк ратунку:
Сеялі бы ў першы раз.
 
Загубілі шмат насення,
Гналі сеялкі накрыж.
Ад дурні няма збаўлення,
Вочы кнізу, ды маўчыш!
 
Бо даведаўся аднекуль
Старшыня – кіруе ён:
Сеяць проста – для няўмекаў,
Трэба ўдвое – будзе плён.
 
Ды адкуль ураджаю ўзняцца?
Угнаенняў не далі.
Можна сеялкай ганяцца,
Хоць сто раз па тым раллі.
 
Усіх "прападкаў ставіў дыба".
Самаго вясной знялі.
Старшыню згубіла рыба,
А мо кара за палі?
Ля ракі пілі гарэлку
Старшыня і хто пры ім.
Рай вясновы на прыгорку,
Ад агня прыемны дым.
 
Побач сажалка з кустамі,
Бы малюнак, цеплыня.
Чаркі чокаюцца самі,
Не разліць вадой – радня.
 
Толькі раптам нехта плёхнуў,
Скрозь па сажалцы кругі.
Старшыня аж неяк ворхнуў,
Вушы ўзнялісь бы рагі.
 
(Як Мікіта бачыў гэта?–
Статак пасвіў ля ракі.
Паглядзець была не мэта,
Ды й хавацца не з рукі).
 
Старшыня вужом усхадзіўся,
Стаў скакаць, рукой махаць,
Кругам бегаў і садзіўся,
Рыбу так схацеў спаймаць.
 
Крычаў :"Чую, рыбы мора
Ў гэтай сажалцы сядзіць.
Не дастанем – будзе гора,
Не змагу гарэлку піць"
Каб такога жаху мінуць
Сталі раіць усе шлахі.
Прапануюць бомбу кінуць,
Рыбу хуценька ў мяхі.
 
Без вайны не знойдзеш бомбы,
Няма выйсця, хоць крычы.
Цягнуць брэднем хто і мог бы,
Дык у сажалцы карчы.
 
Старшыня аж нема вые,
Бо яшчэ кругі відаць.
Счырванела нават шыя,
Жар рыбацкі не ўняць.
 
Тут механік прапануе:
"Што як вычарпаць ваду?
Помпа для таго існуе,
Ад пажараў, на хаду".
 
Старшыня вышэй падпрыгнуў:
"Помпу хуценька сюды".
Аж нагой угору дрыгнуў,
Збег з прыгорка да вады.
 
Завялі "казла" і ходу ,
Не забавіліся, вязуць.
Знай прыслужнікаў пароду:
Ім за мёд – абы лізнуць.
І далей ідуць падзеі:
Цягнуць трубы да вады.
Рухавік трашчыць – надзея:
Рыбу зловяць без бяды.
 
Шуганула вада з помпы,
Лецца з шумам на кусты.
Чаго здуру хто не змог бы?
Будаваць уздоўж масты!
 
Старшыня ля помпы скача,
Загадаў катаць хутчэй.
Вырашаецца задача,
Іскры сыплюцца з вачэй.
 
Толькі нешта не спрыяе,
Мо з гадзіну бой ідзе:
Ды вады не ўбывае,
Луг ля сажалкі ў вадзе.
 
"Рыбакі " гуртом таўкуцца,
Пааблілісь, улезлі ў бруд.
Хоць у напрузе трубы бюцца,
Ды не робіцца той цуд.
 
Не мялее – ды і годзе!
Старшыня бы зваряцеў:
Па катовай быў пародзе,
Таму рыбы так хацеў.
Раптам нешта мільганула
У паветры між вады.
Мусіць рыбіну ўцягнула,
Дай хутчэй яе сюды!
 
Падхапілі – вось бянтэжа;
Жаба пузам зіхаціць.
Можа для каго і ежа,
Хай яна агнём гарыць!
 
Выйсце – каб хутчэй каталі,
Ды механік стаў крычаць:
"Абаротаў надта далі,
Помпу можа разарваць".
 
Старшыня падбег да помпы,
Ручку газу торгнуў уверх.
Там і трахнула, бы з бомбы,
Ён зваліўся нібы мех.
 
Ціха стала і прыгожа,
Вада сонейкам блішчыць.
Старшыню забіла можа?
Падхапіўся – будзе жыць!
 
Жыць застаўся – ды калека:
У лоб дала якась дэталь,
Збіла розум недарэку.
Так разумны ён амаль,
Але толькі ўбачыць рэчку,
Сажалку ці пруд які:
Туды лезе, бы малеча,
Ловіць рыбу ў дзве рукі,
 
Без вады зусім здаровы,
Мог хадзіць і гаварыць:
Таму пасвіць стаў каровы,
Кожнаму ж патрэбна жыць!
 
Зваўся ў вёсцы "Старшынёю",
З часам да вады прывык,
І з усімі стаў раднёю..
Быў нішто сабе мужык.
 
21. РАЗВІТАННЕ ?
 
Ці апошняя прыгода
Чым Мікіта цешыў нас?
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Не спыніць жыццё народа
Невялікі пройдзе час,
 
Стануць новыя здарэнні,
Бо Мікіта ён такі.
Быццам дуб, яго карэнні
Пюць ваду з сваёй ракі.
 
Пажывём казаў, пабачым,
Нешта будзе на зямлі.
Пасмяёмся і паплачам...
А рабілі – што маглі.
 
Хуткі час жыццё змяняе,
Не раўнаць наш дзень з былым.
Добрым людзям сонца ззяе,
Неба каб не засціў дым.
 
Трэба смешнае ўбачыць –
Стане дыхацца лягчэй.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Хочам шчыра Вас адзячыць,
Што не адвялі вачэй
Ад жыцця прастога люду,
Што старанна корміць свет.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Я Мікітку слухаць буду,
Надта ўжо цікавы дзед.
 
З М Е С Т
 
1. УСТУП. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2. ЛОСЬ . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
3. БУЛЬБА . . . . . . . . . . . . . . . .
4. САМАЛЁТ . .. . . . . . . . . . . . .
5. ПЧОЛЫ . . . . . . . . . . . . . . . . .
6. ДОКТАР. . . . . . . . . . . . . . . . .
7. САМАГОНКА . . . . . . . . . . .
8. ЛАЗНЯ. . . . . . . . . . . . . . . . . .
9. КУКУРУЗА . . . . . . . . . . . . . .
10. ЖЫТА . . . . . . . . . . . . . . . . .
11. ЛЕКІ . . . . . . . . . . . . . . . . . . ..
12. ЧАПУХА . . . . . . . . . . . . . . ..
13. ПЕРАДАВІК . . . . . . . . . . . . .
14. СЕНА . . . . . . . . . . . . . . . . ....
15. ЯБЛЫКІ . . . . . . . . . . . . . . . . .
16. ЦЫГАН . . . . . . . . . . . . . . . . .
17. ВЯСЕЛЛЕ . . . . . . . . . . . . . . ..
18. ПАРСЮК . . . . . . . . . . . . . . .
19. ЗАМЕЖЖА. . .
20. СТАРШЫНЯ. . . . . . . . .
21. РАЗВІТАННЕ? . . . . . . . . . . . . . . . .
Дата публикации: 23.10.2011 11:48
Предыдущее: Буслы БеларусиСледующее: ИСКОРКИ ХОКУ

Зарегистрируйтесь, чтобы оставить рецензию или проголосовать.
Наши новые авторы
Лил Алтер
Ночное
Наши новые авторы
Людмила Логинова
иногда получается думать когда гуляю
Наши новые авторы
Людмила Калягина
И приходит слово...
Литературный конкурс юмора и сатиры "Юмор в тарелке"
Положение о конкурсе
Литературный конкурс памяти Марии Гринберг
Презентации книг наших авторов
Максим Сергеевич Сафиулин.
"Лучшие строки и песни мои впереди!"
Нефрит
Ближе тебя - нет
Андрей Парошин
По следам гепарда
Предложение о написании книги рассказов о Приключениях кота Рыжика.
Наши эксперты -
судьи Литературных
конкурсов
Татьяна Ярцева
Галина Рыбина
Надежда Рассохина
Алла Райц
Людмила Рогочая
Галина Пиастро
Вячеслав Дворников
Николай Кузнецов
Виктория Соловьёва
Людмила Царюк (Семёнова)
Павел Мухин
Устав, Положения, документы для приема
Билеты МСП
Форум для членов МСП
Состав МСП
"Новый Современник"
Планета Рать
Региональные отделения МСП
"Новый Современник"
Литературные объединения МСП
"Новый Современник"
Льготы для членов МСП
"Новый Современник"
Реквизиты и способы оплаты по МСП, издательству и порталу
Организация конкурсов и рейтинги
Шапочка Мастера
Литературное объединение
«Стол юмора и сатиры»
'
Общие помышления о застольях
Первая тема застолья с бравым солдатом Швейком:как Макрон огорчил Зеленского
Комплименты для участников застолий
Cпециальные предложения
от Кабачка "12 стульев"
Литературные объединения
Литературные организации и проекты по регионам России

Шапочка Мастера


Как стать автором книги всего за 100 слов
Положение о проекте
Общий форум проекта